Кароўка сямікропкавая

Кароўка сямікропкавая, ці кароўка сямікрапінкавая[2] (Coccinella septempunctata) — від жукоў сямейства божых каровак.

Кароўка сямікропкавая
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Coccinella septempunctata Linnaeus, 1758

Сінонімы
  • Coccinella 7-punctata Linnaeus[1]

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  114347
NCBI  41139
FW  307675

Апісанне правіць

Цела даўжынёю 6,5—10,0 мм, выпуклае, прыкрытае бліскучымі надкрыламі. Вусікі кароткія, ротавы апарат грызучага тыпу.

Маюць яркую (перасцерагальную) афарбоўку. Надкрылы чырвоныя, на іх маецца 7 крапінак чорнага колеру. Знізу жук чорны, яго пярэдняспінка таксама чорная, з дзвюма белымі плямамі.

Пашырэнне правіць

 
Паштовая марка Беларусі

Пашырана ў Палеаарктыцы да Палярнага круга. Сустракаецца ў Еўропе, Азіі і Паўночнай Афрыцы. У гарах Сярэдняй Азіі масава адзначаны да вышыні 2700 м. Інтрадукавана ў Паўночнай Амерыцы ў другой палове XX ст. для барацьбы з тлёй.

Жывуць на лугах, у лясах, садах і парках.

Асаблівасці біялогіі правіць

 
Лічынка

Самка адкладвае ад 200 да 1000 яец, асобнымі невялікімі кучкамі. Лічынкі шэрыя, з чырвонымі кропкамі, растуць хутка і праз 2-4 тыдні прыступаюць да акуклівання ў зацішных месцах.

Драпежная. Лічынкі вельмі пражэрлівыя, за перыяд развіцця з’ядаюць каля 1000 тлей, могуць значна зніжаць колькасць шкоднікаў. Дарослыя кормяцца тлямі, шчытоўкамі, белакрылкамі.

Сямікропкавая кароўка сустракаецца на працягу ўсяго лета, а ўвосень жукі адпраўляюцца на зімоўку. Кіруючыся пахам, яны злятаюцца разам і ўтвараюць буйныя скопішчы на лісці на ўзлесках ці пад камянямі ў гарах, звычайна на паўднёвых схілах. Ужо ў першыя цёплыя дні яны прачынаюцца ад здранцвення і прыступаюць да пошукаў калоній тлей.

Выкарыстоўваецца ў біялагічнай барацьбе з насякомымі-шкоднікамі.

Зноскі

  1. BioLib Profil taxonu — druh slunéčko sedmitečné Coccinella septempunctata Linnaeus, 1758
  2. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз. — C. 315