Адкрыць галоўнае меню
Карта паляка

Карта паляка — гэта дакумент, які пацвярджае прыналежнасць да польскага народа. Уладальнік карты паляка мае правы, акрэсленыя Законам «Аб карце паляка», прынятым сеймам Рэспублікі Польшча 7 верасня 2007 года.

Карту паляка выдаюць выключна асобе, якая не мае польскага грамадзянства альбо дазволу на сталае пражыванне на тэрыторыі Рэспублікі Польшча і мае грамадзянства Рэспублікі Арменіі, Азербайджанскай Рэспублікі, Рэспублікі Беларусь, Эстонскай Рэспублікі, Грузіі, Рэспублікі Казахстан, Кіргізскай Рэспублікі, Літоўскай Рэспублікі, Латвійскай Рэспублікі, Рэспублікі Малдовы, Расійскай Федэрацыі, Рэспублікі Таджыкістан, Туркменістана, Украіны ці Рэспублікі Узбекістан і пры тым заяўляе аб сваёй прыналежнасці да польскага народа і выконвае абавязкі, якія вынікаюць з вышэйназванага закона.

Карта паляка дае магчымасць бесперашкодна жыць, працаваць і бясплатна вучыцца на тэрыторыі Польшчы, заязджаць на тэрыторыю гэтай краіны без шэнгенскай візы і падарожнічаць цягнікамі са зніжкай 37%.

Увядзенне карты выклікала пратэсты з боку афіцыйных уладаў Беларусі. У беларускіх дзяржаўных СМІ неаднаразова праходзілі кампаніі, скіраваныя супраць Карты Паляка і супраць Польшчы. Апошні выпадак — жнівень 2009 года, калі ў газеце «Звязда» з'явіўся артыкул пад назвай «Карта паляка: хто маўчыць, а хто i крычыць»[1], прыкладна ў гэты ж час на тэлеканалах АНТ і СТБ з'явіліся відэарэпартажы падобнага зместу.

У 2017 годзе прыняты змены ў закон аб Карце паляка. Новая рэдакцыя пазбавіла права атрымаць яе нашчадкам грамадзян Другой Рэчы Паспалітай, якія не былі палякамі па паходжанні.

Зноскі

СпасылкіПравіць