Ка́рта растэрміно́ўкі (крэдытная картка; разм. крэдытка) — аплатная картка з налічанымі грашыма ў выглядзе пазыкі.

Аплата картай растэрміноўкі (2016 г.)

Пазыка налічваецца суадносна ўзроўню дахода трымальніка карткі. Безадсоткавы перыяд, калі за знятыя з карткі грошы адсутнічае выплата адсотку, складае ад 30 да 50 дзён і звычайна адпавядае прамежку між выплатамі зарплаты. У такім выпадку банк зарабляе камісійныя зборы за транзакцыі па картцы. Пры непакрыцці запазычанасці ў безадсоткавы перыяд тая ператвараецца ў спажывецкую пазыку. Тады банк налічвае адсотак за пазыку з сумы выдаткаў пры зняцці наяўных грошай з банкаўскага рахунку і аплаце карткай. Крэдытная картка бывае кабрэндзінгавай, калі прадугледжвае зніжкі ў пэўнай сетцы крамаў[1]. Як правіла, за зняцце наяўных ўстаноўлены дадатковая камісія і адсотак, таму больш выгадна з дапамогай крэдытнай карты ажыццяўляць электронныя плацяжы[2]. Бывае: асабістай — належыць фізычнай асобе, карпаратыўнай — належыць юрыдычнай асобе або індывідуальнаму прадпрымальніку.

На 2013 год у ЗША прыпадала 4,2 крэдытнай карткі на душу насельніцтва. У краінах Заходняй Еўропы — 1,5—2 карткі. У Польшчы за 2005—2011 гады (цягам 7 гадоў) лік крэдытных картак вырас больш як 23-кратна з 300 000 да 7 млн[1].

БеларусьПравіць

На 2018 год «Беларусбанк» спаганяў 1 рубель штомесячнага ўзнагароджання за абслугоўванне картай растэрміноўкі «Магніт» і налічваў 0,5 % гадавых са сродкаў на рахунку[3]. «Белгазпрамбанк» спаганяў па «Карце пакупак» 15 рублёў штомесячнай платы за выкарыстанне паслугі «СМС-інфармаванне»[4].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Уладзіслаў Кулецкі. «Плястыкавы» крэдыт // Звязда : газета. — 7 верасня 2013. — № 168 (27533). — С. 2. — ISSN 1990-763x.
  2. Крэдытныя карты: асаблівасці і парады
  3. Карта растэрміноўкі «Магніт» , ААТ «ААБ Беларусбанк» (2018). Праверана 25 кастрычніка 2018.
  4. Аб «Карце пакупак» , ААТ «Белгазпрамбанк» (2018). Праверана 25 кастрычніка 2018.

СпасылкіПравіць