Карыбская біягеаграфічная вобласць

Карыбская біягеаграфічная вобласць — біягеаграфічная вобласць, якая уваходзіць у біягеаграфічнае царства Неагею(укр.) бел.. Займае Вялікія Антыльскія (Куба, Гаіці, Пуэрта-Рыка, Ямайка), Багамскія, Малыя Антыльскія астравы, Трынідад.

Флора прадстаўлена пераважна трапічнымі лясамі, ёсць і іншыя фармацыі расліннасці. Фаўна тыповая для астравоў. Наземных млекакормячых мала (6 родаў). Эндэмічнае сямейства шчыліназубаў (Solenodontidae) з 2 відамі. З грызуноў нутрыевыя і загуці (Plagiodontia). Трапляюцца астраўны апосум і янот. Многа рукакрылых (24 роды, з іх 4 эндэмічныя): вампіры (Desmodontinae) (14 родаў), пладаедныя (Pteropidae), рыбаедныя (Noctilio), лісцяносыя (Phyllostomidae), лістабародыя (Chilonycteridae) і інш. У арнітафаўне 150 родаў, з іх 38 эндэмічных, у т.л. сямейства тодзі (Todidae) (пляскатадзюбы) з атрада ракшападобных. Сярод калібры, трагонаў (Trogon), зязюль, тыранаў і інш. каля 25 % эндэмікаў. Найбольш эндэмікаў на Ямайцы. Сярод паўзуноў некалькі відаў чарапах, 2 віды кракадзілаў (адзін эндэмічны на Кубе), шматлікія яшчаркі (22 роды, з іх 7 эндэмічных, у тым ліку рыючыя амфісбены (Amphisbaenia)), змеі (19 родаў з 4 эндэмічнымі відамі). З амфібій трапляюцца жабы (5 родаў, у тым ліку квакшы, паўднёваамерынскія свістуны (Leptodactylidae) і кароткагаловыя жабы (Brachycephalidae) — эндэмікі Кубы). Сярод прэснаводных рыб — панцырны шчупак (Lepisosteidae) (на Кубе), хромісы (Chromis), жывародныя і яйцародныя карпазубыя (Cyprinodontidae) (на Гаіці і Кубе), гамбузія (Gambusia). Разнастайнасць насякомых невялікая. Шмат наземных малюскаў, паходжанне якіх мае сувязі з афрыканскімі і азіяцкімі відамі.

Натуральныя ландшафты вобласці моцна парушаны дзейнасцю чалавека, таму многія віды жывёл зніклі або на мяжы знікнення.

ЛітаратураПравіць

  На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.