Арнітафаўна
Арнітафа́ўна (ад грэч. órnis, род. склон órnithos — птушка + фаўна), авіфаўна[1] (ад лац.: avis — птушка + фаўна) — гістарычна сфарміраваная сукупнасць відаў птушак пэўнай мясцовасці, краіны або геалагічнага перыяду. Сусветная арнітафаўна аб'ядноўвае каля 8,6 тысяч відаў.
Асноўныя зоагеаграфічныя падраздзяленні сушы, якія захавалі сваё значэнне дагэтуль, былі ўсталяваны англійскім навукоўцам Філіпам Склейтэрам галоўным чынам на падставе распаўсюджання птушак:
- Палеарктычная вобласць (PA): уся Еўропа, Азія да Гімалаяў і Паўночная Афрыка (уключаючы Сахару);
- Эфіопская вобласць (AF): Афрыка на поўдзень ад Сахары, Аравія, Мадагаскар і суседнія астравы;
- Усходняя, ці Інда-малайская вобласць (OR): Азія на поўдзень ад Гімалаяў, Філіпіны і Зондскія астравы да «лініі Уолеса», якая праходзіць паміж астравамі Балі і Ламбок;
- Аўстралійская вобласць (AU): Аўстралія, Тасманія, Зондскія астравы на поўдзень ад «|лініі Уолеса», Новая Гвінея, Акіянія і Новая Зеландыя;
- Неарктычная вобласць (NA): амаль уся Паўночная Амерыка да Рыа-Грандэ;
- Неатрапічная вобласць (NT): Паўночная Амерыка на поўдзень ад Рыа-Грандэ, а таксама Цэнтральная і Паўднёвая Амерыка[2].
Сучасная арнітафауна ў Паўночным паўшар'і склаліся, відаць, у плейстацэне і пазней, у Паўднёвым — у пліяцэне.
Беларусь
правіцьНа Беларусі 18 атрадаў, каля 300 відаў і падвідаў. Найбольш пашыраны вераб'інападобныя — 92 віды. Сучасныя рысы набыла ў пасляледавіковы перыяд. Эндэмікі адсутнічаюць. Мяшаная, паходзіць ад еўрапейскага (птушкі шыракалістых лясоў), сібірскага (птушкі цемнахвойных лясоў) і міжземнаморскага (птушкі хмызнякоў і адкрытых прастораў) тыпаў фаўн. Найбольшая колькасць відаў (81) гняздуецца ў лясах, 52 віды — прыбярэжна-водныя. 224 віды гняздуюцца, 66 — мігранты або выпадкова залётныя, 9 трапляюцца толькі зімой. Паляўнічыя віды: цецярук, слонка, бакас, дупель, глушэц, рабчык, крыжанка, чыркі, шэрая курапатка і інш. У Чырвонай кнізе Беларусі 75 відаў.
Зноскі
- ↑ Слоўнік іншамоўных слоў : у 2 т. / А. М. Булыка. — Мінск : БелЭн, 1999. — Т. 1 : А—Л. — 1999. — С. . — 736 с. — ISBN 985-11-0152-4., С.19
- ↑ В. Бейчек, К. Штястны. Птицы. Иллюстрированная энциклопедия. — М.: ООО «Издательство Лабиринт Пресс», 2004. — С. 7. — 288 с. — ISBN 5-9287-0615-4.
Літаратура
правіць- Арнітафаўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).