Карыгайла Альгердавіч

(Пасля перасылкі з Карыгайла)

Карыгайла (у праваслаўі Васіль, у каталіцтве Казімір; 1369 або 1370 — 1390) — мсціслаўскі князь у Вялікім княстве Літоўскім. Адзін з малодшых сыноў Альгерда і Ульяны Цвярской. У 1386 (пасля хрышчэння Ягайлы) прыняў каталіцтва. Атрымаў ад Ягайлы ў трыманне Мсціслаў. Калі ў 1386 горад аблажыў смаленскі князь Святаслаў Іванавіч, на дапамогу да Карыгайлы рушылі яго браты Скіргайла, Карыбут, Лугвен, Вітаўт; пад горадам адбылася Мсціслаўская бітва 1386. У 1390 у час паходу Вітаўта з крыжакамі на Вільню Карыгайла ўзначаліў абарону Крывога замка сталіцы і быў забіты разам з яго іншымі абаронцамі. Яго галаву насілі на жэрдцы, каб застрашыць абаронцаў Верхняга і Ніжняга замкаў Вільні. У 1396 Вітаўт на памін душы Карыгайлы і яго брата Віганда запісаў віленскаму касцёлу св. Станіслава 3 вёскі і дзесяціну з чацвёртай.

Карыгайла Альгердавіч
літ.: Karigaila
польск.: Kazimierz Olgierdowicz Korygiełło
Baptism of Lithuania.PNG
Нараджэнне 1350
Смерць 1390
Месца пахавання
Род Гедзімінавічы
Бацька Альгерд
Маці Ульяна Аляксандраўна

Зноскі