Польскі грыб

(Пасля перасылкі з Карычневы грыб)

Польскі грыб, каштанавік (Imleria badia) — грыб роду Imleria.

Польскі грыб

Польскі грыб
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Imleria badia


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  36058
EOL  11444839
MB  356934
link = Ядомыя грыбы
link = Ядомыя грыбы

Сустракаюцца таксама назвы — карычневы грыб, панскі грыб і махавік каштанавы.

Апісанне правіць

 
Польскі грыб
 
Група польскіх грыбоў
 
Пры датыканні да ніжняй часткі капялюшыка яна сінее

Дыяметр капялюшыка складае 4—12 см (макс да 15 см), капялюшык мае паўкруглую, выпуклую, пазней подушкпадобную і нават плоскую форму. Скурка не здымаецца, на вобмацак гладкая, сухая, у мокрае надвор'е троху клейкая, у маладых грыбоў матавая, затым бліскучая. Колер — каштанава-карычневы, цёмна-буры ці шакаладна-карычневы.

Мякаць мясістая, шчыльная, бялёсая ці жаўтлявая, у капялюшыку мякаць на зрэзе злёгку сінее, затым ізноў становіцца светлай, у ножцы сінее і потым бурэе. Пах прыемны, грыбны, смак мяккі.

Трубчасты пласт прырослы ў ножкі ці амаль вольны, з невялікім выманнем, трубачкі жаўтлявыя, пазней залаціста-жоўтыя ці зелёна-жоўтыя, маюць даўжыню да 2 см, поры вуглаватыя, спачатку дробныя і белыя, светла-жоўтыя, пазней становяцца буйней, зялёна-жоўтыя ці аліўкава-жоўтыя, пры націсканні сінеюць.

Ножка 4—12 см вышынёй і 1—4 см таўшчынёй, цыліндрычная ці троху звужаная ці наадварот уздутая ўнізе, валакністая, колер светла-карычневы, буры ці жоўты з чырвона-карычневымі валокнамі, угары і ўнізе больш светлая.

Споравы парашок карычнявата-аліўкавы. Споры 12—16 на 5—6 мкм, эліпсоідна-верацёнападобныя, мядова-жоўтыя, гладкія.

Экалогія і распаўсюджванне правіць

Утварае мікарызу часцей з хвояй, а таксама з елкай, букам, дубам, каштанам еўрапейскім. Сустракаецца ў іглястых, радзей лісцевых лясах, у гушчары на пясчаных глебах, часам вырастае на ніжніх частках ствалоў і на пнях. Пладаносіць асобна ці рэдкімі групамі. Распаўсюджаны, месцамі звычайны від у паўночнай умеранай зоне. Польскі грыб практычна паўсюдна сустракаецца па ўсёй тэрыторыі Цэнтральнай і Заходняй Еўропы, захоплівае ў свой арэал частка Сярэдняй Азіі, каўказскія перадгор'і, Прыўраллі, Урал і Усходнюю Сібір.[1] У Беларусі расце паўсюдна.

Сезон збору чэрвень — лістапад, часта пладаносіць калі іншыя трубчатыя грыбы ўжо не сустракаюцца.

Ужыванне ў ежу правіць

Ядомы, шматлікія грыбнікі лічаць яго смакавыя якасці вельмі добрымі. Выкарыстоўваецца ў шматлікіх стравах з грыбоў, а таксама прыдатны для сушкі і марынавання. Мае лекавыя ўласцівасці.

Падабенства правіць

Польскі грыб немагчыма паблытаць з ніякім іншым трубчатым грыбам[2].

Зноскі

Літаратура правіць

  • Лессо Т. Грибы, определитель / пер. с англ. Л. В. Гарибовой, С. Н. Лекомцевой. — М.: «Астрель», «АСТ», 2003. — С. 188. — ISBN 5-17-020333-0
  • Справочник-определитель: Грибы / отв. за выпуск Ю. Г. Хацкевич. — Минск: «Харвест», 2002. — С. 118. — 7 000 экз. — ISBN 985-13-0913-3