Касмічная зброя
Касмічная зброя — комплекс устройстваў і сродкаў для вырашэння ваенных задач у космасе і з космасу, у т.л. з размяшчэннем асобных сістэм на Зямлі і іншых нябесных целах.
Уключае касмічныя комплексы, розныя сродкі паражэння, а таксама выяўлення, суправаджэння, навядзення, баявога кіравання і энергетычнага забеспячэння.
Да сродкаў паражэння адносяцца:
- прамянёвая зброя (лазерная),
- пучковая зброя,
- кінетычная і ЭМВ-зброя (пучкі хваль міліметровага дыяпазону або моцнатокавы пучок зараджаных часціц, які выпраменьвае ў шырокім спектры частот).
Найбольш перспектыўнай і эфектыўнай лічаць лазерную зброю наземнага базіравання. Эфектыўнасць касмічнай зброі значна ўзрасла з выкарыстаннем шматразовых транспартных касмічных караблёў тыпу «Шатл» (ЗША).
У цяперашні час даследаванні і распрацоўка касмічнай зброі перанесены з стратэгічных сістэм у тактычныя, у тым ліку ў сістэмы проціракетнай абароны тэатра ваенных дзеянняў (ЗША, Ізраіль і інш.).
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).