Каспар Бароўскі (мастак)

мастак

Каспар Бароўскі (польск.: Gasparas Borowski, Kasper Borowski; 1785—1854) — беларускі жывапісец, педагог.

Каспар Бароўскі
Дата нараджэння 1785
Месца нараджэння
Дата смерці не раней за 1866
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак, педагог
Месца працы
Вучоба
Уплыў Францішак Смуглевіч

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў 1785 годзе ў Гродзенскім павеце. Паходзіў са шляхецкай сям’і, сын Францішка Бароўскага[1].

Вучыўся ў Полацкім езуіцкім калегіуме, у 1801—1807 гадах працягваў мастацкую адукацыю на факультэце выяўленчага мастацтва Віленскага ўніверсітэта, дзе ягоным настаўнікам быў Францішак Смуглевіч[2]. Пасля да 1809 года вучыўся ў Парыжы, а па вяртанні атрымаў ступень кандыдата прыгожых мастацтваў[1].

У 1811—1812 працаваў настаўнікам малявання ў Мінскай гімназіі, пасля жыў і працаваў у Беластоку[3][2], дзе выкладаў з верасня 1813 года рысунак і каліграфію ў Беластоцкай гімназіі[1].

Быў жывы яшчэ ў 1866 годзе[4][1].

Творчасць правіць

Бароўскі вядомы як майстар бытавой кампазіцыі, пісаў карціны на сюжэты з антычнай гісторыі і рабіў бытавыя замалёўкі ў стылі Ф. Смуглевіча[2], у т.л. «Гарадская харчэўня», «Цыганы» (Нацыянальны музей у Варшаве) і інш[3][2].

У 1835 напісаў абразы для касцёла ў в. Вялікія Эйсманты (Свіслацкі раён)[3][2].

Твораў Бароўскага ў музея Беларусі не захавалася[2].

Сям’я правіць

Перад 1816 годам ажаніўся з Кацярынай з Манюшкаў[5][1].

Паводле іншых звестак быў у шлюбе з дачкой мастака Антонія Смуглевіча[6].

Зноскі

  1. а б в г д Joanna Nowosielska-Sobel, Wiesław Wróbel. Spisy mieszkańców Białegostoku z lat 1845-1891. — Białystok: Fundacja Ochrony Zabytków "Na Rubieży", 2018. — Т. t. 3. — 525 с. — (Źródła do Dziejów Białegostoku). — ISBN 978-83-946649-4-7.
  2. а б в г д е Т. У. Явіч. Беларускія мастакі — навучэнцы Полацкай езуіцкай калегіі (акадэміі) // Матэрыялы навукова-практычнай канферэнцыі (па выніках навукова-даследчай работы ў 2003 г.). — Полацк: НПГКМЗ, 2004—172 с., іл.
  3. а б в Бароўскі Каспар // Мысліцелі і асветнікі Беларусі: Энцыкл. даведнік / Беларус. Энцыкл.; Гал. рэд. «Беларус. Энцыкл.»: Б. І. Сачанка (гал. рэд) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1995.
  4. Archiwum Państwowe w Białymstoku [dalej: APB], Starszy Notariusz Sądu Okręgowego w Grodnie, sygn. 24, k. 280—281
  5. J. Trynkowski, Nauczyciele gimnazjum białostockiego w latach 1807—1834, w: Studia i materiały do dziejów miasta Białegostoku, t. V, pod red. H. Majeckiego, Białystok 2001, s. 64
  6. Каспар Бароўскі (мастак) у генеалагічнай базе даных Sejm-Wielki.pl

Літаратура правіць

  • Бароўскі Каспар // Мысліцелі і асветнікі Беларусі: Энцыкл. даведнік / Беларус. Энцыкл.; Гал. рэд. «Беларус. Энцыкл.»: Б. І. Сачанка (гал. рэд) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1995.