Кастусь Кадушка
Кастусь Кадушка (на эміграцыі Якуб Амор, 11 чэрвеня 1925 — пасля 1975 года) — беларускі грамадскі дзеяч.
Кастусь Кадушка | |
---|---|
Род дзейнасці | грамадскі дзеяч |
Дата нараджэння | 11 чэрвеня 1925 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | не раней за 1975 |
Месца смерці |
|
Альма-матар | |
Член у |
Біяграфія
правіцьПаходзіў з Дзісеншчыны. Падчас Другой сусветнай вайны быў курсантам Мінскай афіцэрскай школы БКА, разам з якой трапіў у 30-ю грэнадзёрскую дывізію войскаў пры СС. Перайшоў на бок саюзнікаў, затым служыў у 2-м Польскім корпусе.
Ад 1946 г. жыў у Вялікабрытаніі. Быў адным з заснавальнікаў ЗБВБ, адным з ініцыятараў і сталых аўтараў часопіса «Беларус на Чужыне». Сябра Згуртавання беларускіх камбатантаў і БХАА «Жыццё», адзін са стваральнікаў Беларускага незалежніцкага народна-хрысціянскага руху.
У 1952 г. выехаў для навучання ў амерыканскай школе выведкі ў Германіі. Рыхтаваўся для дэсантавання на савецкую тэрыторыю ў групе з Цімохам Вострыкавым, аднак адмовіўся выконваць загад у выніку канфлікта з кіраўніцтвам[1]. Трапіў у турму, але быў вызвалены праз некаторы час і з’ехаў у Бразілію.
Пасяліўся на сталае жыццё ў Сан-Паўлу, падтрымліваў абмежаваныя кантакты з беларусамі, якія абарваліся пасля 1975 года.
Далейшы лёс не вядомы.
Цікавыя факты
правіць- У бібліятэцы імя Францішка Скарыны захоўваецца цікавае ліставанне Кастуся Кадушкі з беларускім святаром Чаславам Сіповічам.
Зноскі
Літаратура
правіць- Юрэвіч, Л. Шматгалосы эпісталярыум : гісторыя людзей і ідэй на эміграцыі ў ліставанні / Прадм. і рэд. Н. Гардзіенка. — Мінск: Кнігазбор, 2012. — 660 с. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны ; кн. 20). — ISBN 978-985-7007-43-1.