Касцёл Маці Божай Каралевы Свету (Жлобін)
Касцёл Маці Божай Каралевы Свету — мураваны каталіцкі храм у горадзе Жлобіне Гомельскай вобласці. Касцёл належыць да парафіі Святога Казіміра, але названы ў гонар Маці Божай Каралевы Свету з перспектывай магчымай рэгістрацыі аднайменнай каталіцкай парафіі.
Каталіцкі храм | |
Касцёл Маці Божай Каралевы Свету | |
---|---|
52°54′12″ пн. ш. 30°03′30″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Месцазнаходжанне | |
Канфесія | Каталіцызм |
Епархія | Пінская дыяцэзія |
Стан | дзейнічае |
Гісторыя
правіцьПарафія адноўлена ў 1990 годзе. У 1991 годзе сюды на сталую працу прыехаў ксёндз Ян Саламон (рэктар Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Пінску). У пачатку 1992 года парафія намагалася вярнуць будынак старога касцёла, зараз у ім Жлобінскі гісторыка-краязнаўчы музей.
У 1996 годзе пробашчам у Жлобіне прызначаны ксёндз Леанард Акалатовіч.
23 чэрвеня 1996 года будынак магазіна № 23 горада Жлобіна перайшоў ва ўласнасць парафіі і быў капітальна перабудаваны. Першая літургія адбылася на Куццю 24 снежня 1996 года. 13 верасня 1998 года жлобінскую парафію наведаў кардынал Казімір Свёнтак[1].
18 снежня 2011 года пляц пад будаўніцтва касцёла (раён аквапарка) асвяціў Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч. 18 чэрвеня 2016 года адбылося ўрачыстае асвячэнне касцёла Маці Божай Каралевы Свету. Асвячаў біскуп Пінскі Антоній Дзям’янка[2].
Архітэктура
правіцьВышыня касцёла са шпілем — 36 метраў, пабудаваны ў гатычным стылі. Аўтар праекта В. Катэрлі[3].
- Капліца парафіі Святога Казіміра