Касцёл Найсвяцейшага Сэрца Ісуса (Лыскава)
Касцё́л Найсвяце́йшага Сэ́рца Ісу́са — колішні каталіцкі храм у Лыскаве пачатку XX стагоддзя.
Славутасць | |
Касцёл Найсвяцейшага Сэрца Ісуса | |
---|---|
52°51′23″ пн. ш. 24°37′02″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
мястэчка | |
Канфесія | каталіцтва |
Архітэктурны стыль | неараманскі стыль |
Заснавальнік | Стэфанія з Талочкаў[d] |
Дата заснавання | 1913 |
Стан | зруйнаваны |
Гісторыя
правіцьУ 1866 годзе ў сувязі са здушэннем Студзеньскага паўстання каталіцкі касцёл у Лыскаве быў перададзены праваслаўным. Такім чынам, у мястэчку не засталося ніводнага каталіцкага храма, у той час як дзейнічалі два праваслаўныя.
У пачатку XX стагоддзя, карыстаючыся палегкамі пасля рэвалюцыі 1905 года, Стэфанія Дзяконская (у дзявоцтве Талочка) з Магілёўцаў скарыстала гэты аргумент, каб распачаць будаўніцтва новага касцёла ці капліцы. На час будаўніцтва набажэнствы аднавіліся пад часовым навесам. У 1913 завяршылася будаўніцтва мураванага касцёла ў неараманскім стылі пад тытулам Найсвяцейшага Сэрца. Аднак ён быў зруйнаваны ў Першую сусветную вайну.
Пасля вайны набажэнствы не аднавіліся з прычыны аварыйнага стану даху. У 1921 годзе, за польскім часам, каталікам быў вернуты касцёл Найсвяцейшай Тройцы.
На могілках каля касцёла Сэрца Хрыстовага пахаваныя Казімір Дзяконскі (?-1913) і ягоная жонка Стэфанія з Талочкаў (?-1924)[1].
У 1950-я будынак быў разабраны, з яго цэглы пабудаваная школа[2].
Зноскі
- ↑ Род Дзяконскіх — галіна Яна Валынца «Герольд Litherland» № 18. 2011.
- ↑ Лысково (руск.). Глобус Беларусі. TUT.BY. Праверана 19 мая 2016.
Літаратура
правіць- Witold Karpyza. Łysków // Ziemia Wołkowyska. — Lębork, 2005.
Спасылкі
правіць- аб’ект на сайце Radzima.org