Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Радамля)

Радамля

Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі — колішні рымска-каталіцкі храм у в. Радамля Чавускага раёна.

Славутасць
Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі
Краіна  Беларусь
Месцазнаходжанне
Архітэктурны стыль неакласіцызм
Дата пабудовы XX стагоддзе

Невялікі мураваны храм фундаваны Хадкевічамі ў пачатку 20 ст. на месцы папярэдняга.

Архітэктура правіць

 
Касцёл, інтэр’ер

Архітэктура будынка была вырашана ў стылі неакласіцызму. Галоўны фасад фланкіравалі дзве 2-ярусныя 4-гранныя купальныя вежы, на гарызантальна руставаных плоскасцях якіх вылучаліся арачныя аконныя праёмы з замковым каменем, вуглавыя слаёныя пілястры. Цэнтральная частка фасада была завершана ступеньчатым атыкам, галоўны ўваход аформлены рэнесансным парталам з лучковым франтонам, над якім была размешчана круглая люкарна.

Святары[1] правіць

Зноскі

  1. Маракоў, Л. Святыні Беларусі, што згадваюцца ў даведніку, і святары, якія ў іх служылі // Рэпрэсаваныя каталіцкія духоўныя, кансэкраваныя і свецкія асобы Беларусі (1917—1964) / Леанід Маракоў. — Мінск: Смэлтак, 2009. — С. 585. — 776 с. — ISBN 978-985-6917-12-0.

Літаратура правіць

  • Касцёл // Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — С. 450. — 488 с. — ISBN 978-985-11-0395-5.