Касцёл Святога Францыска Асізскага (Свіслач)
Касцёл Святога Францыска Асізскага — рымска-каталіцкі храм, пабудаваны ў цэнтры г. Свіслач Гродзенскай вобласці ў 1990-я гады.
Славутасць | |
Касцёл Святога Францыска Асізскага | |
---|---|
53°02′27″ пн. ш. 24°05′12″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Месцазнаходжанне | |
Канфесія | Каталіцкая Царква |
Епархія | Гродзенская дыяцэзія |
Будаўніцтва | 1991 — 1994 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьКасцёл у Свіслачы быў заснаваны прыватнай фундацыяй яшчэ ў 1550 годзе, але ў часы рэфармацыі ён дзейнічаў як кальвінісцкі збор. Святыня была вернута каталікам у 1630 годзе.
Новы драўляны касцёл пад тытулам Найсвяцейшай Тройцы быў пабудаваны ў 1666 годзе літоўскім падскарбіем Геранімам Крышпінам.
13 ліпеня 1943 года ў лесе каля паселішча фашыстамі быў расстраляны пробашч свіслацкага касцёла кс. Юзаф Казлоўскі. У гады вайны касцёл згарэў. Цяпер на месцы касцёла знаходзіцца адміністрацыйны будынак (на скрыжаванні вул. Леніна і Дзяржынскага, каля пл. К. Маркса). Захавалася толькі частка касцёльнай агароджы.
Новы касцёл
правіць1 мая 1990 года парафія ў Свіслачы была перададзена біскупам Тадэвушам Кандрусевічам пад апеку айцоў францысканцаў. Першым пробашчам адноўленай пасля доўгага часу парафіі стаў Францішак Навакоўскі. Новы касцёл з чырвонай вонкавай цэглы пачалі будаваць у 1991 годзе. Касцёл быў асвечаны 2 кастрычніка 1994 года архібіскупам Зянонам Грахалеўскім з Рыма.
Касцёлу надалі тытул св. Францішка з Асізі. 4 кастрычніка 2004 года сюды быў перанесены з Гродна старажытны абраз Св. Францішка ў сярэбраных шатах.
Архітэктура
правіцьУ архітэктуры святыні выкарыстаны рысы неагатычнага і неараманскага стыляў.
У 2005 годзе распачаўся грунтоўны рамонт інтэр’ера.