Касцёл Святых Пятра і Паўла (Гданьск)

Касцёл Святых Пятра і Паўла (польск.: Kościół św. Piotra i Pawła) — старажытны касцёл у Гданьску.

Касцёл
Касцёл Святых Пятра і Паўла
польск.: Kościół św. Piotra i Pawła
54°20′43″ пн. ш. 18°39′02″ у. д.HGЯO
Краіна  Польшча
Месцазнаходжанне Гданьск
Канфесія каталіцызм
Епархія Гданьская архідыяцэзія
Благачынне Парафія Святых Апосталаў Пятра і Паўла ў Гданьску[d]
Тып будынка базіліка
Архітэктурны стыль готыка
Дата заснавання 1397
Статус Фарны касцёл
Матэрыял цэгла
Сайт piotripawel.diecezja.gda.pl
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гэта гістарычны фарны касцёл Старога прадмесця. Адносіцца да найбуйнейшых гатычных храмаў Гданьска. У 1590-1945 гадах гэта была галоўная царква гданьскіх пратэстантаў. Набажэнствы тут адбываліся на польскай, англійскай, французскай і нямецкай мовах. У 1958 годзе па рашэнні ўладаў Польскай Народнай Рэспублікі касцёл перададзены рыма-каталікам.

З-за пажараў і бамбардзіровак, прыстасавання касцёла пад гаспадарчыя мэты значная частка абсталявання не захавалася да сучаснасці.

Тое, што касцёл больш за 300 гадоў быў кальвінісцкім храмам, адлюстравана ў адзінай арыгінальнай частцы інтэр'еру - капліцы Упхагена 1774 года з захаванай эпітафіяй у старажытным выглядзе і драўляным корпусам у стылі ракако. Захаваліся сярэднявечныя каменныя купелі, камін у стылі ракако і надмагілле Пятра Упхагена 1774 года. Каштоўнай з'яўляецца і захаваная ад знішчэння калекцыя люстраў XVII стагоддзя.

Пасля 1958 года было дазволена аднавіць касцёл у выглядзе, які не адлюстроўвае пратэстанцкую гісторыю касцёла, у тым ліку з пункту гледжання планіроўкі храма. У прэзбітэрыі знаходзіцца галоўны алтар у стылі барока, не арыгінальны для інтэр’еру касцёла. У паўночным прыдзеле знаходзіцца рэнесансная спаведальня XVII стагоддзя. На каля 60 надмагільных помніках вядуцца кансервацыйныя работы. Унутры касцёла сабраны элементы барочнай разьбы па дрэве. У паўднёвым прыдзеле плануецца ўзнавіць музычную галерэю з выкарыстаннем часткі аўтэнтычнай драўніны. У канцы паўночнага прыдзелу захавалася гатычная купель XV стагоддзя.

Спасылкі правіць