Касцёл Унебаўзяцця Маці Божай (Скідзель)

Касцёл Унебаўзяцця Маці Божай — каталіцкі храм у горадзе Скідзелі (Гродзенскі раён). Размешчаны ў парку, па адрасе вул. Зарэчная, 40. Занесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб'ект гісторыка-культурнай спадчыны рэгіянальнага значэння.

Касцёл
Касцёл Унебаўзяцця Маці Божай
53°35′46,94″ пн. ш. 24°15′49,51″ у. д.HGЯO
Краіна
Горад
Канфесія каталіцтва
Епархія Гродзенская дыяцэзія
Благачынне Дэканат Гродна-Усход
Архітэктурны стыль неаготыка
Дата заснавання 1870
Дата пабудовы 1870 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 413Д000217шыфр 413Д000217
Map

Гісторыя правіць

Касцёл у стылі неаготыкі быў пабудаваны ў 1870-х гадах[1][2] сям’ёй князёў Чацвярцінскіх на тэрыторыі свайго сядзібнага комплексу, які знаходзіўся на паўночна-ўсходняй ускраіне мястэчка. Да 1939 года быў прыдворным касцёлам гэтай сям’і, Мясцовыя жыхары называлі яго «княжацкі касцёл». Пад тытулам Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і як капліца святыня далучана да парафіі Кашубінцы.

Падчас вайны быў зачынены. Пасля 1945 года у ім доўгі час размяшчаліся ваенкамат і курсы кіроўцаў. У 1980-х гадах будынак не выкарыстоўваўся. У 1990 годзе прыхаджане касцёла правялі касметычны рамонт будынка[3]. Плябанія, аднапавярховы будынак з чырвонай вонкавай цэглы, была перабудавана пад жылы дом. У 1991 годзе будынак святыні нарэшце вярнулі парафіянам, аб чым сведчыць мемарыяльная дошка пад хорамі. У 1993 годзе ў адбудаванай святыні ўрачыста прайшла першая служба.

Архітэктура правіць

Прамавугольная ў плане святыня з пяціграннай апсідай. Касцёл каменны з чырвонай цэглы, аднанефны з трохбаковай алтарнай часткай. Галоўны фасад неатынкаваны, фланкаваны дзвюма круглымі вежамі-званіцамі. З паўночнага боку пазней прыбудавана сакрысція. Касцёл накрыты двухсхільным бляшаным дахам з вальмамі над апсідай. Залавы інтэр’ер перакрыты зоркавымі неагатычнымі скляпеннямі. У галоўным алтары ізноў змешчаны тытульны абраз Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, намаляваны ў 1991.

Перад уваходам у касцёл размяшчаецца тэраса з трынаццаццю прыступкамі. Дзве цагляныя вежы ўпрыгожаны металічнымі крыжамі[3].

Гл. таксама правіць

Зноскі

Спасылкі правіць