Катаскопіум чарнеючы

Катаскопіум чарнеючы (Catoscopium nigritum) — від брыевых імхоў.

Катаскопіум чарнеючы
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Catoscopium nigritum Hedw.


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  16119
NCBI  146562
EOL  924892
IPNI  ???
TPL  tro-35157130

Пашыраны пераважна ў паўночных шыротах Галарктыкі. На тэрыторыі Беларусі расце на нізінных балотах паўночнага захаду, рэдкі рэлікт ледавіковага перыяду.

Двухдомная лістасцябловая расліна. Дзярнінкі густыя, 3—10 см вышынёй, зверху зялёныя, унутры ржава-бурыя, з густым рызоідным лямцам. Сцябло прамастойнае з галінастай верхавінкай. Лісце авальна-ланцэтнае, доўгазаваостранае, жылка доўгая і простая. Каробачка са спорамі чырванавата-бурая або амаль чорная, авальна-шарападобная, маленькая (0,6—1,5 мм даўжынёй) на чырванаватай ножцы да 2 см даўжынёй, вечка тупаканічнае.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць

  • Катоскопиум чернеющий: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)