Кахін Мірзалі аглы Абілаў

Кахін Мірзалі аглы Абілаў (Мірзалізадэ; 16 сакавіка 1968, Сальян, Азербайджанская ССР, СССР — 25 мая 2020, Мінск, Беларусь) — талышскі[1][2][3] і беларускі грамадска-палітычны дзеяч, мецэнат, прадпрымальнік. Дзеяч талышскага нацыянальнага руху.

Кахін Абілаў
тал.: Kahin Əbilov (Mirzəlizodə)
Род дзейнасці грамадска-палітычны дзеяч, прадпрымальнік
Дата нараджэння 16 сакавіка 1968(1968-03-16)
Месца нараджэння
Дата смерці 25 мая 2020(2020-05-25) (52 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства  Беларусь
Дзеці Ідрак Мірзалізадэ[d]
Альма-матар
Партыя
Сайт tolishpress.org

Біяграфія правіць

Кахін Мірзалі аглы Абілаў (Мірзалізадэ) нарадзіўся ў сям’і галоўнага інжынера-землеўпарадкавальніка мясцовага райвыканкама Мірзалі Абілава (1935−1995) і Гюлдасты Агаевай (1942−2018). У 1974 годзе ў сувязі з новым прызначэннем бацькі сям’я пераехала спярша ў Нефтэчалу, а пасля — у родную вёску Кюлятан у Масалінскім раёне[4].

У 1985 годзе з адзнакай скончыў Кулятанскую сярэднюю школу, паступіў у Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут). У 1986—1988 гадах праходзіў вайсковую службу ў Архангельску, пасля чаго вярнуўся да навучання і перавёўся ў Беларускі політэхнічны інстытут у Мінску[5].

У гады перабудовы з’яўляўся сябрам Беларускага Народнага фронту, а таксама Сацыял-дэмакратычнай партыі Азербайджана. Публікаваўся ў азербайджанскай газеце «Істыглал» і ў беларускім друку, дзе выступаў у абарону інтарэсаў азербайджанскай дыяспары, паведамляў пра палітычны пераслед у Азербайджане, асвятляў Карабахскую вайну. У 1990 годзе адлічаны з інстытута галоўным чынам за сваю палітычную дзейнасць[4].

У 1992 годзе Кахін узначаліў групу журналістаў з Беларусі і Японіі, якая накіравалася ў Агдам дзеля асвятлення ваенных падзей Карабахскай вайны[4].

У 1992 годзе разам з іншымі 12 аднадумцамі стварыў дабрачыннае таварыства «Бабек». Яно было створана з мэтай умацавання і развіцця культурных, эканамічных і палітычных сувязяў між Азербайджанам і Беларуссю і брала ўдзел у арганізацыі паездкі карабахскіх дзяцей разам з дзецьмі чарнобыльскіх перасяленцаў у Германію[4].

Разам з беларускім паэтам Рыгорам Барадуліным падрыхтаваў зборнік перакладаў талышскай паэзіі на беларускую мову (ня выдадзены)[1].

Займаўся будаўнічым бізнесам, валодаў кампаніяй «Сімург Арт», якая ўдзельнічала ў пабудове царквы Святога Міхаіла Арханёла ў Жодзіне, татарскай мячэці ў Смілавічах, татарскага малітоўнага дома ў Маладзечне, цэнтральнай мячэці Мінска, рэканструкцыі мячэці ў Іўі і сінагогі ў Слоніме.

Падтрымліваў выданне талышскіх газетаў і кніг, быў адным з заснавальнікаў Міжнароднай фундацыі адраджэння талышскай культуры, талышскай нацыянальнай акадэміі. Займаўся таксама праваабарончай дзейнасцю: падтрымліваў талышскіх дзеячаў, якія зазналі пераслед у Азербайджане.

Памёр у маі 2020 года ад сардэчнай недастатковасці[1]. Пахаваны ў роднай вёсцы Кюлятан (Азербайджан).

Сям’я правіць

Ажаніўся ў 1990 годзе. Меў сына Ідрака[d], вядомага стэндап-коміка, і дачку Арзу.

Зноскі

  1. а б в „Пнеўманія“. У Мінску памёр дзеяч талышскага нацыянальнага руху Кахін Мірзалізадэ. Культура. Рознае. Наша Ніва (26 мая 2020). Праверана 3 верасня 2021.
  2. Меджид, Фаик. Талыши Азербайджана скорбят по поводу смерти мецената Кахина Мирзализаде (руск.). Кавказский Узел (29 мая 2020). Праверана 3 верасня 2021.
  3. 25 мая Минске умер деятель талышского национального движения Кахин Мирзализаде (руск.). islam.by. Духоўная ўправа мусульман у Рэспубліцы Беларусі (27 мая 2020). Праверана 3 верасня 2021.
  4. а б в г Абилов, Игбал. Памяти Кахина Абилова (руск.). Regnum (13 чэрвеня 2020). Праверана 3 верасня 2021.
  5. Талышского Национального Движения и Правительства ТМАР в эмиграции совместное СОБОЛЕЗНОВАНИЕ (руск.)(недаступная спасылка). tolishstan (26 мая 2020). Архівавана з першакрыніцы 3 верасня 2021. Праверана 3 верасня 2021.

Спасылкі правіць