Кацярына Васілеўна Пятрова
Кацярына Васілеўна Пятро́ва[2] (21 лістапада 1904 — 26 студзеня 1985) — вучоны ў галіне ветэрынарыі, доктар ветэрынарных навук (1956), прафесар (1958).
Кацярына Васілеўна Пятрова | |
---|---|
Дата нараджэння | 21 лістапада 1904 ці 4 (17) студзеня 1904[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 26 студзеня 1985[1] |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | вучоная |
Навуковая сфера | ветэрынарыя |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар ветэрынарных навук (1956) |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьНарадзілася ў горадзе Алатыр (адміністрацыйны цэнтр Алатырскага раёна Чувашыі). У 1929 годзе скончыла Казанскі фармацэўтычны тэхнікум і працавала загадчыкам аптэкай[3] Казанскага ветэрынарнага інстытута. У 1934 годзе скончыла Казанскі ветэрынарны інстытут. Працавала ў ім у 1935—1937 і 1938—1940 гадах асістэнтам кафедры фармакалогіі[4]. У 1937—1938 і 1940—1941 гадах на кафедры фармакалогіі і таксікалогіі Віцебскага ветэрынарнага інстытута[4]. З 1941 года К. В. Пятрова працавала ветэрынарным урачом у калгасе, у 1944—1946 гадах — дацэнт кафедры фармакалогіі Куйбышаўскага медыцынскага інстытута[4]. У 1946—1973 гадах на пасадзе загадчыка кафедры фармакалогіі і таксікалогіі.
Навуковая і грамадская дзейнасць
правіцьАўтар навуковых прац па фармакалогіі і таксікалогіі лекавых рэчываў, больш за 60 артыкулаў. Пад кіраўніцтвам К. В. Пятровай падрыхтаваны 4 кандыдацкіх і адна доктарская дысертацыі[3].
Сярод апублікаванага:
- Влияние тиаргена на организм при лечнии бабизелиеллоза крупного рогатого скота // Ветеринария, 1953, № 9;
- Форамокология гемоспоридина и его применение при бабизиеллозе крупного рогатого скота // Пртозойные болезни сельскохозяйственных животных. — М., 1955.
На працягу 12 гадоў абіралася дэпутатам Віцебскага гарадскога Савета народных дэпутатаў[3].
Узнагароды
правіць- Ганаровая грамата Вярхоўнага Савета БССР[3]
- Граматы мясцовых органаў улады<ref name="ВДАВМ" >
Зноскі
- ↑ а б Исаев Ю. Н. Chuvash encyclopedia — Чувашское книжное издательство, 2006. — С. 2567. — 2567 с. — ISBN 978-5-7670-1471-X
- ↑ БелЭн 2001.
- ↑ а б в г История кафедры фармакологии и токсикологии (руск.) // Афіцыйны сайт ВДАВМ
- ↑ а б в Вучоныя Беларусі. Пятрова, Кацярына Васілеўна (доктар ветэрынарных навук; 1904—1985).
Літаратура
правіць- Пятрова Кацярына Васілеўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 166. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
Спасылкі
правіць- Вучоныя Беларусі. Пятрова, Кацярына Васілеўна (доктар ветэрынарных навук; 1904—1985). // Нацыянальная бібліятэка Беларусі
- История кафедры фармакологии и токсикологии (руск.) // Афіцыйны сайт ВДАВМ
- Петрова Екатерина Васильевна // Чувашская энциклопедия (руск.)
- Пятрова Кацярына Васільеўна на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Пятрова Кацярына Васілеўна, доктар ветэрынарных навук на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»