Кватэравальны акт

Кватэравальны акт (англ.: The Quartering Act) — адзін з законаў, прынятых парламентам Вялікабрытаніі ў 1774 г., якія ўвайшлі ў гісторыю пад назвай з «невыносных». Прыняты 2 чэрвеня 1774 г., як новая рэдакцыя адпаведнага закона 1765 г. тэрмінам дзеяння да 24 сакавіка 1776 г. Калі Бостанскі партовы акт, Масачусэцкі ўрадавы акт і Акт ажыццяўлення правасуддзя былі пераважна скіраваны супраць калоніі Масачусэтс у сувязі з адсутнасцю рэакцыі каланіяльнай адміністрацыі на акцыю па знішчэнні чаю, то гэты закон закранаў усе ўладанні брытанскага караля на Паўночнаамерыканскім кантыненце. Таксама Кватэравальны акт з’яўляецца самым невялікім з невыносных законаў: ён змяшчае толькі 3 кароткіх раздзелы (а кожны з астатніх меў прыкладна па 20).

Закон 1765 года правіць

Кватэравальны акт 1765 г. дзейнічаў з 3 мая 1765 г. па 24 сакавіка 1767 г. Вайскоўцы размяшчаліся у свабодных жылых пабудовах за кошт каланіяльнай адміністрацыі на час вядзення Сямігадовай вайны.

Акт сустрэў шматлікія выпадкі сабатажу, як з боку адміністрацый усіх 13 калоній акрамя Пенсільваніі, так і з боку асобных каланістаў. Адзін каланіст у Нью-Ёрку быў нават паранены падчас узнікшых хваляванняў у сувязі са спробамі размясціць брытанскія войскі ў горадзе ў 1766 годзе.

Кароткі змест Закона 1774 года правіць

Закон дазваляў размяшчэнне вайскоўцаў у свабодных жылых альбо нежылых пабудовах (пустых дамах харчэўнях, гасцініцах, пабудовах для жывёлы ці гаспадарчага інвентара) непасрэдным рашэннем губернатара той ці іншай амерыканскай калоніі на працягу 24-х гадзін пасля ўзнікнення такой патрэбы пры адсутнасці вайсковай казармы альбо калі казарма не магла змясціць усіх вайскоўцаў. Прычына новай рэдакцыі закона была звязана з тым, што раней губернатару было цяжка атрымаць дазвол ад мясцовай каланіяльнай адміністрацыі на размяшчэнне вайскоўцаў па-за межамі казармы.

Рэакцыя 13 калоній на новую рэдакцыю Закона правіць

Прыняцце гэтага і іншых невыносных законаў стала прычынай склікання 1-га i 2-га Кантынентальнага кангрэса, якія выпрацоўвалі контр-меры ў дачыненні да метраполіі, а потым і распачалі вайну за незалежнасць калоній.

Гл. таксама правіць

Дакументы правіць