Акт ажыццяўлення правасуддзя

Акт ажыццяўлення правасуддзя (The Administration of Justice Act) - трэці з невыносных законаў, прынятых парламентам Вялікабрытаніі ў 1774 г. Прыняты 20 мая 1774 г. і пачаў дзейнічаць 1 чэрвеня таго ж года працягам дзеяння 3 гады. Абмяжоўваў судовае справаводства ў калоніі Масачусэтс.

Асноўныя палажэнні законаПравіць

Усе судовыя разбіральніцтва па справах аб забойствах і іншых злачыствах, за якія прысуджалася смяротнае пакаранне, здзейсненых дзяржслужачым падчас выканання прафессійных абавязкаў ва ўмовах супрацьстаяння грамадзянскім хаваляванням пераносілася з Масачусэтса ў іншую калонію ці ў Вялікабрытанію. Сведкі і іншыя ўдзельнікі следчага працэсу таксама мусілі ехаць на месца разбіральніцтва, іх бяспека гарантавалася (закон забараняў іх арышт ці затрыманне ў калоніі Масачусэтс), а таксама закон прадугледжваў кампенсацыю іх расходаў на паездку на месца правядзення судовых слуханняў. Закон заклікаў суддзяў, якія павінны былі разбіраць такую справу па-за межамі Масачусэтса, да аб'ектыўнасці (як быццам гэта злачынства было здзейснена на тэрыторыі Вялікабрытаніі) і,калі абвінавачаны жадае падаць прашэнне да губернатара правінцыі ці яго намесніка, прадугледжвалася магчымасць адкласці слуханні на нейкі разумны тэрмін.

Рэакцыя на АктПравіць

Прыняцце гэтага і іншых невыносных законаў стала прычынай склікання 1-га i 2-га Кантынентальнага кангрэса, якія выпрацоўвалі контр-меры ў дачыненні да метраполіі, а потым і распачалі вайну за незалежнасць калоній.

Гл. таксамаПравіць

ДакументыПравіць

The Administration of Justice Act Yale Law School. Lilian Goldman Law Library. The Avalon Project. Documents in Law, History and Diplomacy.

Невыносныя законы ў беларускім перакладзе