Квебекскі акт (The Quebec Act) - гэта закон аб паляпшэнні кіравання правінцыяй Квебек, прыняты 7 кастрычніка 1774 г. Гэты акт нічым не абмяжоўваў жыццё 13 англамоўных калоній уздоўж Атлантыкі, але часам яго адносяць да ліку невыносных законаў, якія былі прыняты як непапулярныя меры брытанскага ўрада ў адказ на адсутнасць рэакцыі адміністрацыі калоніі Масачусэтс на Бостанскае чаяпіцце[1].

Асноўныя ідэі законаПравіць

  • Павялічэнне тэрыторыі правінцыі Квебек за кошт некаторых навакольных зямель, якія не належылі ніякім правінцыям ці калоніям.
  • Каталікі і пратэстанты Квебека атрымоўвалі роўныя грамадзянскія правы.
  • Для каталікоў была спрошчана формула судовай прысягі, яна была зроблена больш нейтральнай і не прымушала іх парушаць патрабаванні рэлігійнага сумлення.
  • Брытанскія крымінальныя законы працягвалі дзейнічаць у Канадзе, але мясцовыя губернатары і іх намеснікі маглі ўносіць у іх небходныя змяненні і дапаўненні.
  • Для кіраўніцтва Квебекам з ліку мясцовых жыхароў кароль абіраў Савет, у якім пастаянна павінны былі працаваць ад 17 да 23 членаў, кароль, у згадненні з губернатарам або віцэ-губернатарам Правінцыі, таксама меў паўнамоцтвы папаўняць іх рады, калі хто-небудзь з гэтых дарадцаў адсутнічаў, пімраў ці быў змешчаны з пасады[2]. Савет Квебека не меў права ўсталёўваць падаткі акрамя часовых збораў на мясцовыя патрэбы горада ці мясцовасці (напр., будаўніцтва моста, рамонт дарогі).
  • Пакаранні з рэлігійныя злачынствы абмяжоўваліся штрафам альбо 3-месячным пазбаўленнем волі.
  • Ніякі закон не мог быць прыняты Саветам Квебека, калі на паседжанні прысутнічала меншасць членаў, выключэнні складалі тэрміновыя сітуацыі.

Рэакцыя на АктПравіць

У новага закона былі і прыхільнікі (пераважна сярод тых, каго гэты закон надзяляў больш шырокімі правамі і праціўнікі (у асноўным сярод тых пратэстантаў, якія не жадалі надзялення каталікоў роўнымі грамадзянскімі правамі з пратэстанцкімі падданымі брытанскага караля), але асноўная маса жыхароў Квебека як і іншых правінцый Канады станоўча ўспрынялі яго. Гэта выразілася ў адмове Квебека паслаць сваіх прадстаўнікоў на Першы і Другі Кантынентальны Кангрэс і падтрымаць Амерыканскую ревалюцыю, калі войскі Дж. Вашынгтона рабілі паход на Манрэаль.

Гл. таксамаПравіць

Зноскі

  1. У рускім артыкуле "Невыносимые законы" гэты закон пералічаны сярод невыносных, а ў адпаведным артыкуле на англійскай - The Intolerable Acts - ён не ўзгаданы
  2. Гэта палажэнне было адменена Канстытуцыйным актам 1791 г.

ДакументыПравіць

The Quebec Act Yale Law School. Lilian Goldman Law Library. The Avalon Project. Documents in Law, History and Diplomacy.

Невыносныя законы ў беларускім перакладзе