Масачусецкі ўрадавы акт

(Пасля перасылкі з Масачусэцкі ўрадавы акт)

Масачусецкі ўрадавы акт (англ.: The Massachusetts Government Act) — закона, прыняты парламентам Вялікабрытаніі ў 1774 г., увайшоў ў гісторыю разам з іншымі законамі пад назвай з «невыносныя». Прыняты 20 мая 1774года, дзейнічаў з 1 ліпеня 1774 г.

Змест ЗаконаПравіць

Закон скасоўваў выбарнасць дарадцаў губернатара калоніі па абвінавачванню ў неэфектыўнасці работы выбарных дарадцаў і перадаваў права іх прызначэння каралю на ўмове ўхвалення кандыдатур каралеўскім Таямнічым саветам. Колькасць такіх дарадцаў абмяжовалася ад 12 да 36 чал. Таксама гэты закон спыняў дзейнасць Хартыі Калоніі (яе Канстытуцыі) з 1 жніўня 1774 г. Права прызначэння шэрыфаў і суддзяў без кансультацый з саветам дарацаў перадавалася губернатару калоніі, а пры яго адсутнасці — віцэ-губернатару (іх прызначаў кароль) з 1 ліпеня 1774 г. Прысяжныя засядацелі таксама больш не выбіраліся з ліку жыхароў калоніі, іх прызначалі шэрыфы. Узрост прысяжных мусіў быць ад 20 да 70 гадоў. Уводзіліся штрафныя санкцыі супраць супрацоўнікаў паліцыі (шэрыфаў і канстэбляў), якія парушалі новы парадак вядзення судовага разбіральніцтва. Прысяжны засядацель, не павінен быў быць ізноў закліканы шэрыфам ў той жа самы суд для паўторнага выканання сваіх абавязкаў на працягу трох гадоў (за выключэннм спецыяльных судоў прысяжных). Таксама законам вызначаліся некаторыя падрабязнасці вядзення следчага і судовага справаводства.

Рэакцыя 13 калоній на гэты ЗаконПравіць

Прыняцце гэтага і іншых невыносных законаў стала прычынай склікання 1-га i 2-га Кантынентальнага кангрэса, якія выпрацоўвалі контр-меры ў дачыненні да метраполіі, а потым і распачалі вайну за незалежнасць калоній.

Гл. таксамаПравіць

ДакументыПравіць

The Massachusetts Government Act Yale Law School. Lilian Goldman Law Library. The Avalon Project. Documents in Law, History and Diplomacy. (Арыгінальны тэкст Закона)

Невыносныя законы ў беларускім перакладзе