Клаўдзіа Брава

чылійскі футбаліст

Клаўдзіа Андрэс Брава Муньяс (ісп.: Claudio Andrés Bravo Muñoz; нар. 13 красавіка 1983, Буін, Чылі) — чылійскі футбаліст, брамнік іспанскага клуба «Рэал Бетыс» і нацыянальнай зборнай Чылі.

Футбол
Клаўдзіа Брава
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Клаўдзіа Андрэс Брава Муньес
Мянушкі Condor Chico "Bravissimo"
Нарадзіўся 13 красавіка 1983(1983-04-13)[1][2] (41 год)
Грамадзянства  Чылі
Рост 184 см
Вага 77 кг
Пазіцыя брамнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Іспанія Рэал Бетыс
Нумар 1
Маладзёжныя клубы
Чылі Кола-Кола
Клубная кар’ера[* 1]
2002—2006 Чылі Кола-Кола 141 (-116/1)
2006—2014 Іспанія Рэал Сасьедад 229 (-286/1)
2014—2016 Іспанія Барселона 70 (-43)
2016—2020 Англія Манчэстэр Сіці 29 (-34)
2020— Іспанія Рэал Бетыс
Нацыянальная зборная[* 2]
2004 Чылі Чылі (алімп.) 7 (-4)
2004— Чылі Чылі 123 (-139)
Узнагароды і медалі
Кубкі канфедэрацый
Срэбра Расія 2017
Кубкі Амерыкі
Золата Чылі 2015
Золата ЗША 2016
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 31 жніўня 2020.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 25 жніўня 2020
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клубная кар’ера правіць

«Кола-Кола» правіць

У футбол Клаўдзіа Брава прывёў бацька, запісаўшы ў школу «Кола-Кола». У прафесійным футболе дэбютаваў у 2002 годзе. Дэбютаваў у асноўнай камандзе дзякуючы траўме Эдуарда Лобаса. У 2003 годзе Брава сам атрымаў траўму, аднак пасля стаў ключавым брамнікам сваёй каманды, а Лобас пакінуў клуб.

«Рэал Сасьедад» правіць

Пасля перамогі ў Апертуры 2006 года Брава перайшоў у іспанскі «Рэал Сасьедад», падпісаўшы пяцігадовы кантракт і стаўшы самым маладым галкіперам Ла Лігі. Аднак у першым жа сезоне каманда заняла перадапошняе 19 месца ў чэмпіянаце і вылецела ў Сегунду, дзе выступала на працягу трох гадоў.

14 лютага 2010 года Брава забіў першы гол у сваёй кар’еры, са штрафнога, у гульні супраць «Хімнастыка», пры гэтым матч быў пераможным, а гульня скончылася з лікам 1:0[3]. Аднак неўзабаве пасля гэтага ён перанёс цяжкую траўму калена, з-за якой быў вымушаны прапусціць канчатак сезона пераможным для баскаў.

На працягу двух наступных сезонаў каманда знаходзілася ў сярэдзіне табліцы Ла Лігі, а ў сезоне 2012/13 Клаўдзіа дапамог сваёй камандзе заняць 4 месца ў чэмпіянаце, што дало права яму і яго камандзе згуляць у Лізе чэмпіёнаў на наступны сезон. У першай палове 2014 года згуляў 200-ы матч у чэмпіянаце за «Рэал Сасьедад».

«Барселона» і «Манчэстэр Сіці» правіць

Летам 2014 года перайшоў у «Барселону». У жніўні 2016 года стаў іграком «Манчэстэр Сіці»[4]. У сезоне 2016/17 быў асноўным брамнікам, пасля саступіў месца Эдэрсану. У сезоне 2018/19 не гуляў з-за траўмы. У жніўні 2020 года пакінуў «Манчэстэр Сіці»[5].

«Рэал Бетыс» правіць

У жніўні 2020 года падпісаў аднагадовы кантракт з клубам «Рэал Бетыс»[6].

Міжнародная кар’ера правіць

У 2004 годзе дэбютаваў у афіцыйных матчах за нацыянальную зборную Чылі.

Дасягненні правіць

«Кола-Кола»:

«Барселона»:

«Манчэстэр Сіці»:

«Рэал Бетыс»:

  Зборная Чылі:

Зноскі