Кніга
Кніга — друкаванае (даўней таксама рукапіснае) выданне ў выглядзе пераплеценых разам лістоў паперы з якім-небудзь тэкстам[1].
У філасофскім значэнні кніга — форма замацавання і ўзнаўлення семантычнай інфармацыі (тэксту), найважнейшы сродак масавай інфармацыі, адукацыі і фактар культуры. Кніга з’яўляецца прадуктам кніжнай справы, якая ўключае стварэнне і размнажэнне кніг, распаўсюджванне (рэклама, кнігагандаль), захаванне і выкарыстанне. Сучасная кніга — звычайна неперыядычнае выданне ў выглядзе збрашураваных аркушаў аб’ёмам больш за 48 старонак. Складаецца з шэрагу элементаў матэрыяльнай канструкцыі і паліграфічнага афармлення.
Захоўванне
правіцьНа пачатку XIX стагоддзя паперу пачалі рабіць з цэлюлозы. Раманы, школьныя падручнікі і кнігі сталі здабыткам шырокай публікі. Аднак тая папера ўтрымлівала кіслату, якая выклікае свайго роду запаволенае згаранне, якое паступова знішчала паперу знутры. Таму сучасныя бібліятэкі павінны прымаць меры па нейтралізацыі кіслот у старых кнігах. Гэтай з’яве падвержаны кнігі, надрукаваныя паміж 1850[2] і 1950 годам[3].
Пры захоўванні кніг трэба ўлічваць магчымасць хімічных змен у вокладцы і тэксце. Кнігі лепш за ўсё захоўваць удалечыні ад прамога сонечнага святла, у халаднаватым напаўцёмным памяшканні, пры ўмеранай вільготнасці. Кнігі, асабліва цяжкія, павінны падтрымлівацца суседнімі тамамі, каб захаваць форму. Па гэтай прычыне кнігі пажадана сартаваць па памерах.
У хатніх умовах кнігі, як правіла, захоўваюць у кніжных шафах ці на паліцах. Калі на кніжнай паліцы стаіць мала кніг, часам неабходны трымальнік для кніг, каб перашкаджаць іх перакосу.
Апошнія дзесяцігоддзі шырока выкарыстоўваюць электронныя фотакопіі старадаўніх кніг для чытачоў, а арыгінал захоўваецца ў асобых умовах.
Вядомыя кнігі
правіцьЗноскі
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Кніга