Ковенскі замак
Ковенскі замак, або Каўнаскі замак (літ.: Kauno pilis) — сярэдневяковы замак у літоўскім горадзе Каўнасе. Пабудаваны ў стратэгічна важным месцы — зліцці рэк Нёмана і Нярыса як апорны пункт у абароне супраць Тэўтонскага ордэна. У наш час захавалася каля траціны замка з дзвюма вежамі. Сёння ў замку размешчаны невялікі музей.
Замак | |
Ковенскі замак | |
---|---|
Kauno pilis | |
Панарама Каўнаскага замка пасля рэканструкцыі | |
54°53′56″ пн. ш. 23°53′06″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Горад | Каўнас |
Дата пабудовы | сярэдзіна XIII стагоддзя |
Статус | Адкрыты для наведвання |
Матэрыял | цэгла |
Сайт | kaunopilis.lt/vidinis_en… |
![]() |
Гісторыя
правіцьПаводле даных археалагічных даследаванняў яго будаўніцтва адносіцца да сярэдзіны XIV стагоддзя. Упершыню згадваецца ў «Новай прускай хроніцы» Віганда фон Марбурга пад 1361 годам у сувязі з разведвальнай экспедыцыяй крыжакоў. У наступным годзе Тэўтонскі ордэн аблажыў замак і пасля зацятай барацьбы ўзяў яго і разбурыў. Напачатку XV стагоддзя замак быў адбудаваны Вітаўтам. У сярэдзіне XVI стагоддзя ў круглай вежы замка быў збудаваны бастыён. У першай палове XVII стагоддзя Нярыс падмыў паўночную сцяну замка: у 1611 годзе абвалілася адна вежа, а ў 30-я гады XVII стагоддзя была змыта паўночная частка замка.
З 1950-х праводзіцца даследаванне і кансервацыя рэшткаў замка. Быў адноўлены дах і ў круглай вежы замка пачаў дзейнічаць цэнтр турыстычнай інфармацыі. У 2010 годзе пачалася рэканструкцыя замка, была адноўлена верхняя частка вежы і зроблены новы конусападобны дах У верхняй частцы вежы і каронай.
Архітэктура
правіцьKaunas Castle 04.JPG Каўнаскі замак зведаў 3 этапы рэвалюцыі: першапачаткова ён уяўляў сабой наўпрост квадрат абведзены праслам мураванай сцяны, на ўзор крыжацкіх лагэрбургаў. Галоўны мур па перыметры абкружаў дадатковы больш нізкі мур-цвінгер.
Пры Вітаўце замак быў значна мадэрнізаваны: падвышаны сцены, па вуглах замкавай сцяны былі ўзведзены па чарзе цыліндрычныя і квадратныя фланкіруючыя вежы. Замак быў пераўтвораны ў дасканалую кастэль.
Апошнім этапам стала будаўніцтва паўкруглага артылерыйскага бастыёна вакол адной з вежаў.
Гл. таксама
правіцьЛітаратура
правіць- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ковенскі замак