Кок-сагыз
Кок-сагыз[2] (Taraxacum kok-saghyz; ад каз.: көк-сағыз /ky̯ʉk.sɑˈɢəz/) — шматгадовая травяністая расліна роду Дзьмухавец сямейства Астравыя (Asteraceae), каўчуканос.
Кок-сагыз | |||||||||||||||||||||||
Пасадкі ў Амерыцы, 1947 год. | |||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||
Taraxacum kok-saghyz L.E.Rodin, 1933 | |||||||||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||||||||
|
Апісанне
правіцьРаспаўсюджаны ў міжгорных далінах Усходняга Цянь-Шаня. Карані змяшчаюць да 14 % каўчукавых рэчываў у сухой вазе[3].
Кок-сагыз — адзін з лепшых натуральных каўчуканосаў флоры колішняга СССР. З 1933 года быў уведзены ў культуру. Культывавалі пераважна ў еўрапейскай частцы СССР. У тым ліку вырошчвалі ў Беларускай ССР, дзе яго сярэдняя ўраджайнасць за 1951 год была 40 цэнтнераў з гектара[4]. З 1954 года, у сувязі з развіццём вытворчасці сінтэтычнага каўчуку, плантацыі кок-сагызу больш не культывавалі.
Сінонімы
правіцьЗноскі
- ↑ Гл. спасылку TPL у картцы расліны.
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 128. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ ЗОЛОТЫЕ РОССЫПИ НА МАЙСКОМ ЛУГУ | № 5, 2004 год | Журнал «Наука и жизнь»
- ↑ Даеш краіне кок-сагызу (руск.)
- ↑ The Plant List: Taraxacum kok-saghyz
Спасылкі
правіць- Апісанне на сайце «Плантариум» Архівавана 10 лістапада 2011.
- Апісанне на сайце «Яндекс. Словари»(недаступная спасылка)
- Апісанне на сайце «Академика»