Космические рейнджеры

камп’ютарная гульня 2002 года

«Косми́ческие ре́йнджеры» (з руск. — «Касмічныя рэйнджары») — камп’ютарная гульня ў стылі навуковай-фантастыкі, распрацаваная расійскай студыяй Elemental Games. Выдадзена кампаніяй у 2002 годзе. На Захадзе гульня выдадзена пад назвай Space Rangers. Гульня належыць да жанраў ролевай гульні, пакрокавай стратэгіі, тэкставага квэсту[2] і аркады.

Космические рейнджеры
Распрацоўшчык Расія Elemental Games
Выдаўцы Садружнасць Незалежных Дзяржаў
Еўрапейскі Саюз Micro Application
Частка серыі Space Rangers[d]
Дата выпуску Садружнасць Незалежных Дзяржаў 23 снежня 2002
Версія 1.7.2
Апошняя версія
Жанры ролевая гульня[1], пакрокавая стратэгія, interactive fiction, аркада, касмічны сімулятар
Стваральнікі
Кіраўнік Дзмітрый Гусараў
Геймдызайнер Дзмітрый Гусараў
Сцэнарыст Юрый Несцярэнка
Праграмісты Дзмітрый Гусараў,
Аляксей Дубавой
Мастак Александар Язынін
Кампазітары Віктар Краснакуцкі,
Павел Сцебакоў,
Рыгор Сямёнаў
Тэхнічныя даныя
Платформы Windows 95, 98, Me, 2000, XP, 2003, Vista, 7
Рэжым гульні аднакарыстальніцкі
Мовы інтэрфейсу руская, англійская
Носьбіт кампакт-дыск
Кіраванне клавіатура, мыш
Афіцыйны сайт

Сюжэт правіць

Гульня расказвае пра барацьбу паміж Кааліцыяй, якая складаецца з пяці рас, і інтэрвентамі-клісанамі — невядомай, агрэсіўна настроенай формай жыцця[3]. Ад гульца патрабуецца выступіць у ролі рэйнджара-дабраахвотніка, барцом з клісанамі.

Гульнявы працэс правіць

У пачатку кожнай партыі гулец выбірае сабе расу, персанажа, імя і ўзровень цяжкасці. Апошні мае 4 ступені і адказвае за наступныя фактары: памер пачатковага капіталу, сіла клісанаў, памер узнагароды за задання, частату адкрыцця чорных дзірак, памер артэфактаў.

Гулец пачынае на роднай планеце сваёй расы, адкуль для яго адкрыты ўсе дзверы. Гулец можа гандляваць, рабаваць, выконваць урадавыя заданні, біцца з клісанамі, марадзёрыць — усё, што трэба для выканання яго галоўнай мэты — спыніць клісанскую атаку. Каб што-небудзь зрабіць, гульцу трэба націснуць кнопку ў правай ніжняй частцы інтэрфейсу, а пасля клікнуць па аб’екце, з якім гулец хоча ўзаемадзейнічаць.

Зноскі

  1. ЛКИ| Смысл игровых жанров - СОЗДАЁМ ИГРУ (руск.). Архівавана з першакрыніцы 26 чэрвеня 2011. Праверана 5 сакавіка 2011.
  2. РУКОВОДСТВА И ПРОХОЖДЕНИЯ по игре Космические рейнджеры (руск.). Часопіс "Лучшие Компьютерные Игры". Архівавана з першакрыніцы 20 снежня 2011. Праверана 21 лютага 2009.
  3. Агляд часопіса "Игромания" на Космические рейнджеры (руск.). Архівавана з першакрыніцы 22 студзеня 2022. Праверана 23 лістапада 2022.

Спасылкі правіць