Красыліў[1] (укр.: Красилів) — горад у Красыліўскім раёне Хмяльніцкай вобласці Украіны на рацэ Случ, раённы цэнтр.

Горад
Красыліў
укр.: Красилів
Герб[d] Сцяг[d]
Герб[d] Сцяг[d]
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Першая згадка
Горад з
Плошча
28 км²
Вышыня цэнтра
291 ± 1 м
Насельніцтва
19100 чалавек (2018)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+380-3842
Паштовы індэкс
31000
КААТУУ
6822710100
Афіцыйны сайт
Красыліў на карце Украіны ±
Красыліў (Украіна)
Красыліў
Красыліў (Хмяльніцкая вобласць)
Красыліў

Гісторыя правіць

Першая пісьмовая згадка пра Красыліў захавалася ў акце ад 16 студзеня 1444 г., па якім вялікі літоўскі князь Свідрыгайла падаваў свайму васалу Міхаілу Аляхновічу за яго верную службу ў валоданне вёскі Крэмэнэцькага павета, у тым ліку Красыліў. Хоць сярод даследчыкаў называецца яшчэ адна дата — 1437 г. Гаворка ідзе пра іншую грамату таго ж князя, даную Міхаілу Аляхновічу.

На працягу 1497—1620 гг. Красыліў быў уласнасцю Астрожскіх. У гэты час засноўваецца Красыліўскі замак. У валоданні князёў Астрожскіх Красыліў знаходзіўся да 1620 г., потым пераходзіць спачатку да князёў Заслаўскіх, потым да Любамірскіх, затым да Сангушкаў.

З 1753 г. Красыліў з больш чым 30 іншымі сёламі і мястэчкамі перайшоў у валоданне мсціслаўскага ваяводы Ігнацыя Сапегі. На пераломе XVIII-ХIX ст. спадчыннікам маёнтку, да якога ў той час належала толькі 18 сеў, быў яго ўнук Мікалай Сапега — палкоўнік французскіх войскаў і камергер Напалеона. Мікалай заснаваў у мястэчку касцёл (1820—1830 гг.). Пасля Мікалая Сапегі маёнтак атрымала ў спадчыну адна з яго дачок — Ідалія, якая ў 1837 г. абвянчалася з Канстанцінам Чорбай.

У канцы XIX ст. тут пражывала каля 60 адсоткаў украінцаў і 40 — габрэяў.

7 сакавіка 1923 года Красыліў стаў цэнтрам раёна УССР.

Вядомыя асобы правіць

Зноскі

Спасылкі правіць