Кратон
Крато́н (ад грэч. kratos — сіла, моц) — кансалідаваны ўчастак зямной кары, няздольны да пераўтварэння пад уплывам альпінатыпнай складкавасці.

Вылучаюць паднятыя кратоны — масівы пераважна сіялічнага (Si, Al) складу (старажытныя платформы), і апушчаныя кратоны — масівы з сіматычнай (Si, Fe, Mg) асновай (пераважна вобласці дна акіянаў).
Тэрмін уведзены нямецкім геолагам Г. Штыле ў 1940 (замест прапанаванага ў 1928 аўстрыйскім геолагам Л. Коберам «кратаген»), ужываецца ў геалагічнай і геаграфічнай літаратуры.
Літаратура Правіць
- Кратон // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — С. 466. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
Гл. таксама Правіць
Кратон на Вікісховішчы |