Таласакратон

вобласць ложа акіяна

Таласакрато́н[1] — тэктанічна ўстойлівая або маларухомая вобласць ложа акіяна, у межах якой развіты абісальныя раўніны. Тэрмін першапачаткова ўведзены ў 1955 годзе аўстралійскім геолагам Р. Фейрбрыджам для абазначэння кратонаў, якія з’яўляюцца часткай акіянічнай кары.

У складзе таласакратонаў вылучаюць акіянічныя пліты (монакратоны), сярэдзіннаакіянічныя хрыбты, унутрыкратонныя і прыкратонныя валы, вузкія глыбавыя валы горставага тыпу, доўгія зоны разломаў і вулканічныя ўтварэнні. У канцэпцыі «новай глабальнай тэктонікі» (тэктонікі пліт) таласакратоны складаюць частку літасферных пліт.

Гл. таксама правіць

Зноскі правіць

Літаратура правіць

Спасылкі правіць