Таласакратычныя перыяды
у геалагічнай гісторыі Зямлі
Таласакраты́чныя перы́яды[1], таласакратычныя эпохі[2] ў гісторыі Зямлі — перыяды значнага пашырэння плошчы мораў (трансгрэсіі). Таласакратычныя перыяды проціпастаўляюцца геакратычным перыядам.
Таласакратычныя перыяды адпавядаюць сярэдзіне тэктанічных цыклаў, калі на большай частцы зямной паверхні пераважалі апусканні, у сувязі з якімі амаль паўсюдна значныя плошчы кантынентаў заліваліся морамі. Павелічэнне плошчы гідрасферы садзейнічала фарміраванню вільготнага марскога клімату з невялікімі ваганнямі тэмпературы паветра. У гэты час намнажаліся пераважна марскія адклады, складзеныя большай часткай з карбанатных парод.
Да ліку таласакратычных перыядаў адносяць сярэдні кембрый, верхні сілур, сярэдні і верхні дэвон, ніжні карбон, верхні мел.
Зноскі правіць
Літаратура правіць
- Таласакраты́чныя перы́яды // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 398. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Талассократи́ческие пери́оды // Т. 25. Струнино — Тихорецк. — М. : Советская энциклопедия, 1976. — С. 228. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
- Естествознание: Энциклопедический словарь / Сост В. Д. Шолле. — М.: Большая Российская энциклопедия, 2003. — 543 с.: ил. — (Золотой фонд). — ISBN5-7107-7315-8. (руск.)