Краўчо́нкі[1] (трансліт.: Kraŭčonki, руск.: Кравчёнки) — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Хаценчыцкага сельсавета.

Вёска
Краўчонкі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1771
Паштовыя індэксы
222456
Аўтамабільны код
5
Краўчонкі на карце Беларусі ±
Краўчонкі (Беларусь)
Краўчонкі
Краўчонкі (Мінская вобласць)
Краўчонкі

Геаграфія правіць

Знаходзіцца за 46 км на паўднёвы ўсход ад горада Вілейкі, за 20 км ад чыгуначнай станцыі Уша на лініі Мінск — Маладзечна, за 80 км ад Мінска.

Гісторыя правіць

У 1873 годзе вёска ў Карпавіцкай сельскай грамадзе Хаценчыцкай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні Расійскай імперыі; 22 рэвізскія душы, уласнасць Грэгаровіча. У 1908 годзе 128 дзесяцін надзелаў.

З 1921 года ў Польскай Рэспубліцы, вёска ў складзе гміны Хаценчыцы Вілейскага павета Віленскага ваяводства[2].

З лістапада 1939 года ў БССР, з 15 студзеня 1940 года ў Ільянскім раёне Вілейскай вобласці. У Вялікую Айчынную вайну з 25 чэрвеня 1941 года да 3 ліпеня 1944 года акупіравана нацыстамі. У чэрвені 1944 года спалены карнікамі, былі загублены 3 жыхары. З 20 верасня 1944 года ў Ільянскім, з 24 ліпеня 1957 года ў Вілейскім раёнах Маладзечанскай, з 20 студзеня 1960 года Мінскай абласцей.

Насельніцтва правіць

  • 1897 год — 14 двароў.
  • 1908 год — 129 жыхароў, 19 двароў.
  • 1921 год — 112 жыхароў, 23 двары[3].
  • 1931 год — 138 жыхароў, 24 двары[4].
  • 1941 год — 152 жыхары, 32 двары.
  • 1960 год — 94 жыхары.
  • 2008 год — 23 жыхары, 15 двароў.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 6.
  3. Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 78.
  4. Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 57

Літаратура правіць

Спасылкі правіць