Крыжавікі[1] (Araneus) — род аранеаморфных павукоў сямейства кругапрадаў (Araneidae).

Крыжавікі

Крыжавік звычайны (Araneus diadematus)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Araneus Clerck, 1758


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  847901
NCBI  29012
EOL  89195
FW  257330

Апісанне правіць

На верхнім баку брушка маюцца белыя або светла-бурага колеру плямы, якія ўтвараюць крыж. Памеры самкі ад 17 мм да 26 мм, самца — 10-11 мм. Поласць цела мае змешаную прыроду — міксацэль — яна ўтварылася пры злучэнні першаснай і другаснай поласцяў цела.

Пражыванне правіць

Вылучаюць больш за 1000 відаў крыжавікоў, на тэрыторыі Беларусі 15 відаў.

Харчаванне правіць

Крыжавік можа чакаць здабычу, седзячы як у цэнтры павуціння, так і побач з ім, на сігнальнай нітцы. Асноўны здабычай для яго з’яўляюцца мухі і камары. Калі ў сетку трапіцца што-небудзь не вельмі ядомае (напрыклад, атрутная аса), то павук можа дапамагчы ёй вызваліцца, абрываючы павуцінку. Са злоўленай здабычай крыжавік можа паступаць па-рознаму. Калі вельмі галодны, то можа тут жа пачаць жэрці, але часцей за ўсё сцягвае яе ў зацішны куток або проста аблытвае павуціннем і пакідае да больш падыходнага моманту.

Зноскі

  1. Напісанне Крыжавікі ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.8. Мн., 1999, С.502