Крысціян Маджа

італьянскі футбаліст

Крысціян Маджа (італ.: Christian Maggio; нар. 11 лютага 1982, Мантэк’я-Маджорэ, Італія) — італьянскі футбаліст, абаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Італіі (2008—2014). Акрамя пазіцыі абаронцы таксама часам гуляў і як паўабаронца.

Футбол
Крысціян Маджа
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 11 лютага 1982(1982-02-11)[1][2] (42 гады)
Грамадзянства  Італія
Рост 184 см
Вага 79 кг
Пазіцыя правы абаронца
правы паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб завяршыў кар’еру
Маладзёжныя клубы
1997—2000 Італія Вічэнца
Клубная кар’ера[* 1]
2000—2003 Італія Вічэнца 38 (1)
2003—2006 Італія Фіярэнціна 56 (2)
2006   Італія Трэвіза 11 (0)
2006—2008 Італія Сампдорыя 60 (11)
2008—2018 Італія Напалі 233 (20)
2018—2021 Італія Беневента 58 (5)
2021 Італія Лечэ 17 (3)
2022 Італія Вічэнца 12 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2000—2001 Італія Італія (да 18) 5 (1)
2000—2002 Італія Італія (да 20) 24 (3)
2002 Італія Італія (да 21) 2 (0)
2008—2014 Італія Італія 34 (0)
Узнагароды і медалі
Кубкі канфедэрацый
Бронза Бразілія 2013
Чэмпіянаты Еўропы
Срэбра Польшча/Украіна 2012
Міжземнаморскія гульні
Срэбра Туніс 2001 футбол
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 9 жніўня 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 5 сакавіка 2014
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клубная кар’ера правіць

«Вічэнца» правіць

Крысціян Маджа з’яўляецца выхаванцам клуба «Вічэнца». У сезоне 2000/01 ён стаў выклікацца ў аснову каманды настаўнікам клуба. 1 кастрычніка 2000 года Крысціян дэбютаваў у асноўным складзе каманды ў матчы супраць «Мілана», у якім яго клуб атрымаў паражэнне з лікам 0:2. Усяго ў першым сезоне ён правёў 6 гульняў. Пасля вылету клуба ў Серыю B, Маджа стаў іграком асновы каманды, правёўшы ў сезоне 2001/02 27 гульняў; таксама ён забіў свой першы мяч за клуб у браму «Напалі», тым самым прынёсшы перамогу сваёй камандзе з лікам 2:1. Аднак у наступным сезоне Маджа страціў месца ў складзе і правёў толькі 7 гульняў; прычынай гэтага стала траўма правага калена.

«Фіярэнціна» правіць

У ліпені 2003 года Маджа перайшоў у склад «Фіярэнціны», дзе стаў іграком асновы. У гэтым клубе яго выкарыстоўвалі на пазіцыі латэраля, які «зачыняе» адзін з ускрайкаў поля. У сезоне 2004/05 Маджа страціў месца ў стартавым складзе клуба, правёўшы ў Серыі A толькі 13 гульняў. У 2005 годзе Маджа зноў траўмаваў правае калена, з-за чаго амаль не выступаў. Для таго, каб футбаліст набраў форму, яго аддалі, на правах арэнды, у клуб «Трэвіза», якому ён не дапамог выратавацца ад вылету ў Серыю B.

«Сампдорыя» правіць

У ліпені 2006 года Маджа, на правах арэнды, перайшоў у «Сампдорыю» з правам выкупу. Пасля ўдалага сезона, у якім ён правёў 37 матчаў і забіў 2 галы, клуб выкупіў палову правоў на футбаліста. Галоўны трэнер каманды, Вальтэр Мадзары, у сезоне 2007/08 пачаў выкарыстоўваць схему 3-5-2, дзякуючы чаму Маджа перамясціўся ў паўабарону. Змена пазіцыі дапамагла Крысціяну часцей забіваць: ён забіў 9 галоў у Серыі A і гол у Кубку Інтэртота.

«Напалі» правіць

11 чэрвеня 2008 года Маджа быў набыты клубам «Напалі», які заплаціў за трансфер хаўбека 8 млн еўра[3]. Пакінуў неапалітанскі клуб па заканчэнні сезону 2017/18.

Апошнія гады правіць

У ліпені 2018 года падпісаў кантракт з клубам Серыі B «Беневента» і па выніках сезона 2019/20 дапамог яму выйсці ў Серыю A. У лютым 2021 года перайшоў у «Лечэ», дзе гуляў да канца сезона 2020/21.

У лютым 2022 года вярнуўся ў «Вічэнцу», а па заканчэнні сезона 2021/22 завяршыў прафесійную кар’еру.

Міжнародная кар’ера правіць

У 2008 годзе Крысціян упершыню быў выкліканы Раберта Данадоні ў склад першай зборнай Італіі, аднак на чэмпіянат Еўропы не патрапіў, што выклікала ў яго расчараванне[4]. 5 кастрычніка 2008 года ён атрымаў выклік у склад зборнай на матчы адборачнага турніру чэмпіянату свету, аднак на поле не выйшаў. 19 лістапада 2008 года Маджа дэбютаваў у складзе зборнай у таварыскай гульні супраць каманды Грэцыі.

Дасягненні правіць

Напалі

Крыніцы правіць

Спасылкі правіць