Крысція́н Ферна́нда Набо́а Тэ́лья (ісп.: Christian Fernando Noboa Tello; нар. 8 красавіка 1985, Гуаякіль, Эквадор) — эквадорскі паўабаронца клуба «Эмелек» і нацыянальнай зборнай Эквадора.

Футбол
Крысціян Набоа
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 9 красавіка 1985(1985-04-09)[1][2][…] (39 гадоў)
Грамадзянства
Рост 183 см
Вага 75 кг
Пазіцыя паўабаронца
Клубная кар’ера[* 1]
2004—2007 Эмелек[d] 89 (8)
2007—2012 Рубін Казань 109 (23)
2012—2015 Дынама Масква 78 (12)
2015—0000 Растоў
2015 ПАОК 16 (2)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кар’ера

правіць

Клубная

правіць

Пачаў кар’еру ў клубе «Эмелек» з роднага Гуаякіля. Цікавасць да іграка ў расійскіх агентаў казанскага клуба з'явілася выпадкова, калі Курбану Бердыеву прапанавалі іншага іграка, але на праглядзе ён адзначыў менавіта Набоа.

У 2007 годзе падпісаў кантракт з «Рубінам» тэрмінам на пяць гадоў. У дэбютным матчы супраць «Растова» забіў гол у сваю браму. Першы мяч у Прэм’ер-лізе забіў у браму маскоўскага «Спартаку». Стаў першым эквадорцам у расійскім футболе. Разам к клубам двойчы стаў чэмпіёнам Расіі.

У зімовае міжсезонне 2011—2012 гадоў Набоа перайшоў у склад маскоўскага «Дынама»[3].

Міжнародная

правіць

Набоа быў прызваны ў склад нацыянальнай зборнай Эквадора для ўдзелу ў серыі з двух неафіцыйных таварыскіх матчаў у канцы 2006 года супраць іспанскіх аўтаномных супольнасцей.

Дасягненні

правіць

«Рубін»:

«Зеніт»:

Крыніцы

правіць
  1. Christian Noboa // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Christian Noboa // FBref.com
  3. Кристиан Нобоа: Думаю о российском гражданстве. Sportbox.ru

Спасылкі

правіць