Крыштоф Казімір Белазор
(Пасля перасылкі з Крыштаф Казімір Белазор)
Крыштоф Казімір Белазор (? — 5 сакавіка 1687) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.
Крыштоф Казімір Белазор | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() Герб «Вянява» | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Юзаф Багуслаў Слушка | ||||||
Пераемнік | Рыгор Агінскі | ||||||
Смерць | 5 сакавіка 1687 | ||||||
Род | Белазоры | ||||||
Бацька | Казімір Караль Белазор | ||||||
Маці | Кацярына Раецкая | ||||||
Жонка | Ганна Рудаміна-Дусяцкая, Яна Альжбета Ісайкоўкая |
Біяграфія Правіць
Сын Казіміра Караля Белазора, менскага ваяводы.
Упіцкі падстолі з 1657, харунжы з 1663 і маршалак з 1671, вялікі харунжы літоўскі з 1683; каралеўскі палкоўнік, староста упіцкі з 1676, кярсноўскі i віштынецкі; пасол на соймы 1667 i 1674.
У 1683 заснаваў Дунілавіцкі кляштар дамініканцаў.
Літаратура Правіць
- Пазднякоў В. Белазоры // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 299. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.