Крэчат[1] (Falco rusticolus) — птушка з атрада сокалападобных сямейства сакаліных.

Крэчат
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Falco rusticolus Linnaeus, 1758

Арэал

выява

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  175613
NCBI  8953
EOL  1049156
FW  369250
Falco rusticolus

Паходзіць ад праславянскага слова *Krečetъ, якое, у сваю чаргу, узыходзіць да гукапераймальнага дзеяслова *krekati.

Палявыя прыкметы

правіць

Самы буйны з сокалаў. Маса самца крыху больш за 1 кг, самкі — да 2 кг. Афарбоўка сібірскага крэчата светлая (больш святлы лапландскі крэчат), але зменлівая: ад буравата-шэрай да амаль белай зверху; брушны бок бялёсы з цёмным малюнкам. Цёмная палоска ў разрэзе рота («вусы») амаль непрыкметная. На наддзюб’і, як ва ўсіх сокалаў, характэрны зубец. Лапы жоўтыя. Палёт хуткі. Крэчат падобны да сапсана, але буйнейшы і мае адносна больш доўгі хвост. Голас таксама падобны да голаса сапсана, але больш хмулаты і нізкі: хрыпатае «к’як-к’як-к’як» або працяглае «кеек-кеек-кеек». Увесну можа выдаваць даволі ціхую і высокую трэль. Паўднёвы горны падвід — алтайскі крэчат, якога шматлікія спецыялісты лічаць падвідам або морфій балабана, — адрозніваецца больш аднастайнай цёмнай афарбоўкай.

Зноскі

  1. Крэчат у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.8. Мн., 1999, С.542