Ксенія Аляксандраўна Сіманава
Ксенія Аляксандраўна Сіманава, па мужу Паскар (укр.: Ксенія Олександрівна Симонова; нар. 22 красавіка 1985, Еўпаторыя, Крымская вобласць, УССР) — украінская мастачка. Працуе ў жанры пясочнай анімацыі. Пераможца 1-га сезона (2009) шоў «Україна має талант» (СТБ).
Ксенія Аляксандраўна Сіманава | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 22 красавіка 1985 (38 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастачка |
Вучоба | |
Узнагароды | |
Сайт | simonova.tv (англ.) (руск.) |
![]() |
Біяграфія Правіць
Па спецыяльнасці Ксенія Сіманава — псіхафізіёлаг і мастак-графік[1]. Пачала пісаць карціны ў 2008 годзе, калі праз крызіс была вымушаная згарнуць свой прыватны бізнес.
Стала вядомай у 2009 годзе, пасля перамогі ў шоу-конкурсе «Україна має талант», што прынесла ёй 1 млн. грн. Мастачка выканала 2 свае кампазіцыі, прысвечаныя перамозе СССР ў Вялікай Айчыннай вайне і бацькам.
Пазней удзельнічала ў некалькіх міжнародных выставах і конкурсах, а таксама камерцыйных мерапрыемствах. Займаецца дабрачыннасцю.
У снежні 2009 года ў еўпатарыйскім тэатры імя А. Пушкіна урачыста адкрылі першую ў свеце выставу пясочных карцін пад назвай «Пясочны Чалавек», якая стала таксама першай персанальнай выставай Ксеніі Сіманавай. Па словах самой мастачкі, з Еўпаторыі «Пясочнага чалавека» перавязуць у Сімферопаль, у мастацкі музей, а ўжо адтуль выстава адправіцца ў Аўстрыю, Францыю, Англію, і гэта замежнае турнэ па краінах Еўропы працягнецца цэлы год. І сапраўды, у Сімферопальскім мастацкім музеі выстава работ Ксеніі Сіманавай (136 работ — графіка, жывапіс, пясочная анімацыя) адкрылася 29 снежня 2009 года і павінна была працаваць да 31 студзеня 2010 года, але была падоўжана да 22 лютага[2].
Замужам, мае сына.
Відэа стварэння пясочных карцін Ксеніяй Сіманавай на YouTube паглядзелі больш за 38 мільёнаў разоў.
Апошнія гады Ксенія займаецца стварэннем фільмаў пра жыццё святых у жанры пясочнай анімацыі, і лічыць гэта справай свайго жыцця. Сярод створаных фільмаў — стужкі пра Свяціцеля Мікалая Цудатворца, прападобнага Серафіма Сароўскага, свяціцеля Луку Крымскага, Царскіх пакутнікаў, прападобнамучаніцу Лізавета Фёдараўну, свяшчэннамучаніка Элеазара Еўпатарыйскага, прападобную Аляксандру Дзівееўскую, дабравернага князя Дзімітрыя. За старанні і працы ў славу Святой Царквы ганаравана блаславёнай граматы Прадстаяцеля УПЦ, Мітрапаліта Кіеўскага і ўсяе Украіны Ануфрыя[3].
У маі 2016 года Ксенія Сіманава была запрошаная ў якасці спецыяльнага госця на тэлешоў Supertalent ў Харватыі. Яна паказала кампазіцыю «Рэквіем» (іншая назва «Ты заўсёды побач»), пра вялікае гора Другой сусветнай вайны. У 2017 годзе яе запрасілі ў якасці спецыяльнага госця на юбілейны, 15-ы фестываль Koktebel Jazz Party, які праводзіўся акупацыйнымі ўладамі ў часова анэксаваным Крыме ў Кактэбелі.
У 2019 годзе Сіманава ўдзельнічае ў спін-оф талент-шоў «У Амерыкі ёсць талент» пад назвай «У Амерыкі ёсць талент: Чэмпіёны» на тэлеканале NBC, у якім атрымалі права на выступленне 50 самых яркіх пераможцаў і фіналістаў франшызы з розных краін свету. Суддзі высока ацанілі яе выступ, а вядучы-шоу Тэры Крус націснуў «залатую кнопку» (англ.: «Golden Buzzer»), даўшы ёй права адразу трапіць у фінал.
У фінале, вынікі якога сталі вядомыя 18 лютага, Ксенія Сіманава (Украіна) заняла трэцяе месца[4].
Грамадзянская пазіцыя Правіць
Пасля расійскай ўзброенай агрэсіі супраць Украіны праводзіла выступы ў Расіі і на тэрыторыі акупаванага Крыма. У 2017 годзе па запрашэнні расійскага журналіста Дзмітрыя Кісялёва прыняла ўдзел у фестывалі «Jazz Koktebel». У 2018 годзе атрымала медаль упаўнаважанага па правах чалавека Расійскай Федэрацыі «Спяшайцеся рабіць дабро».
Зноскі
- ↑ Архівована копія . Архівавана з першакрыніцы 4 березня 2016. Праверана 16 червня 2010.
- ↑ У Сімферопольському музеї продовжили виставку Ксенії Симонової до 22 лютого, повідомл. на sevstyle.com за 26-01-2010(недаступная спасылка) (руск.)
- ↑ Ксенія Симонова створила пісочну анімацію про святу Варвару Архівавана 6 лютага 2018. (відео) // УНІАН, 11:22, 19 снежня 2017]
- ↑ America's Got Talent: The Champions
Спасылкі Правіць
- Ксенія Сіманава: «Пасля завяршэння праекта „Україна має талант!“ я зразумела, што трэба быць адказным за тое, што ты паказваеш гледачу» / інтэрв’ю з Ксеніяй Сіманавай 1 красавіка 2010 года на Вебстаронка праекта «Україна має талант!» Архівавана 26 травня 2010.
- Удзел Ксеніі Сіманавай у шоў «Україна має талант» Архівавана 28 квітня 2015.
- Канал Ксеніі Сіманавай у YouTube Архівавана 11 квітня 2010.
- Ксенія Сіманава Архівавана 5 березня 2010. на бізнес-партале «Совершенство»