Кубак Яндэксу

спаборніцтва па скораснаму пошуку ў Інтэрнэце

Кубак Яндэксу (Адкрыты Кубак Расіі па пошуку ў Інтэрнэце) — спаборніцтва па скораснаму пошуку ў Інтэрнэце, якое праводзіць кампанія Яндэкс з 2001 года. У 2007 годзе Кубак прайшоў у восьмы раз. Пераможца Кубку атрымлівае званне «Чалавек, які знайшоў усё», сам Кубак Яндэксу, а таксама некаторы прыз.

Кубак Яндэксу
Адкрыты Кубак Расіі па пошуку ў Інтэрнэце
YaKubok.gif
Лагатып гульні.

Сутнасць гульніПравіць

Ідэя Кубку заключаецца ў тым, што ўдзельнікі спаборнічаюць ва ўменні хутка адшукваць у Інтэрнэце адказы на пастаўленыя пытанні.

Кубак праходзіць у тры туры: два завочныя і вочны фінал. Гуляць у першым туры мае права кожны, хто жадае і зарэгістраваўся на сайце Кубку. У першым туры па раскладу праводзяцца шэсць гульняў, прычым гулец можа прыняць удзел у некалькіх: у залік ідзе лепшы вынік. Гульня доўжыцца адну гадзіну і скаладаецца з 20 пытанняў, якія па чарзе змяняюць адно аднаго; такім чынам, на пошук адказу даецца тры хвіліны. У адказе абавязкова павінна быць спасылка на старонку, дзе змяшчаецца адказ, і ўласна сам тэкст адказу. Пры гэтым адказ удзельніка не абавязкова павінен супадаць з адказам арганізатараў: галоўнае, каб ён быў змешчаны на знойдзенай старонцы. Падчас гульні ўдзельнік можа карыстацца любой пошукавай сістэмай. За кожны правільны адказ гулец атрымлівае адзін бал.

У другі тур праходзяць 100 удзельнікаў, якія паказалі лепшыя вынікі па колькасці балаў, а таксама ўсе ўдзельнікі, якія набралі столькі балаў, колькі і гулец на сотым месцы. Другі тур складаецца з дзвюх частак; у розных Кубках праводзіліся розныя тыпы гульняў. У VI, напрыклад, другі тур складаўся з «Пошуку аб'екта» і «Спісаў». Кожная частка складалася з шасці пытанняў і доўжылася 30 хвілін. У «Пошуку аб'екта» гулец павінен быў знайсці тэкст або выяву дадзенага дакумента, а ў «Спісах» — працягнуць дадзены арганізатарамі спіс, даўшы па магчымасці поўныя пералікі элементаў.

У фінал праходзяць 8 удзельнікаў — пераможцаў другога туру. 9-ы гулец высвятляецца жараб'ёўкай сярод 20 прысутных на фінале гульцоў, якія занялі 20 наступных месцаў у другім туры. У фінале ёсць дзве часткі: мнагаборства і забег прызёраў. Мнагаборства складаецца з трох гульняў з 5 заданняў, якія доўжацца 15 хвілін кожная: на пошук малюнкаў, сайтаў арганізацый і аб'ектаў для сцягвання (праграмы, музыка, відэа і да т.п.). Па выніках кожнай гульні высвятляюцца тры пераможцы.

Скончваецца Кубак забегам прызёраў. Тройка пераможцаў змагаецца за першыя месцы: яны паслядоўна адказваюць на пытанні, прычым атрымаць доступ да наступнага пытання можна толькі пасля правільнага адказу на папярэдні.

Залікі ў КубкуПравіць

З IV Кубку праводзяцца асобныя залікі:

  • Рэгіянальны. Па выніках першага туру ўзнагароджваецца ўдзельнік, які паказаў найлепшы рэзультат у сваім рэгіёне (пры наяўнасці не менш за 20 удзельнікаў з рэгіёну)
  • Юніёрскі. Асобны залік для гульцоў, якія не дасягнулі 18 гадоў (што не замінае ім адначасова ўдзельнічаць і ў агульным заліку). Па выніках першага тура ў вочны фінал праходзілі 20 юніёраў, якія паказалі найлепшыя рэзультаты. У VII Кубку фінал для юніёраў не праводзіўся.
  • Камандны. Быў праведзены адзіны раз у V Кубку. Каманды складаліся з трох чалавек; у фінал праходзілі 3 каманды, якія паказалі найлепшыя вынікі ў першым туры. Гэты залік не апраўдаў сябе, і афіцыйна камандная гульня забаронена.

ПераможцыПравіць

Агульны залік
Кубак Пераможца Прыз
I (2001 г.) Антон Носік ВК-манітор SyncMaster 770TFT
II (2001 г.) Уладзімір Сцяпанаў Паездка на дваіх на этап чэмпіянату «Формула-1» у Манака
III (2002 г.) Аляксандр Собалеў Ноутбук Fujitsu-Siemens Amilo
IV (2003 г.) Міхаіл Юцыс Аўтамабіль Peugeot 206
V (2004 г.) Аляксей Чарыкаў Аўтамабіль Škoda Octavia
VI (2005 г.) Ігар Маханёк 502 тысячы расійскіх рублёў
VII (2006 г.) Ігар Маханёк 601 тысяча расійскіх рублёў
VIII (2007 г.) Дзяніс Фурсаў 701 тысяча расійскіх рублёў
Юніёрскі залік
IV (2003 г.) Максім Адроў Тэлефон Sony Ericsson T68i
V (2004 г.) Данііл Квашэннікаў Тэлефон Nokia 6670
VI (2005 г.) Антон Сомін Камунікатар Samsung i700
VII (2006 г.) Рыгор Ганкін Вочны фінал не праводзіўся
VII (2007 г.) Рыгор Ганкін Вочны фінал не праводзіўся
Камандны залік
V (2004 г.) Каманда Марыінскага тэатру Відэакамеры Panasonic NV-GS15GC-S

З 2007 г. «Людзі, якія знайшлі ўсё» у мінулых Кубках, не могуць прымаць удзел у фінале.

Рэгіянальныя і іншыя КубкіПравіць

Акрамя самога Кубка Яндэксу, пры падтрымцы Яндэксу праводзяцца і разнастайныя рэгіянальныя Кубкі. Першым рэгіянальным спаборніцтвам быў Кубак Netrix у Ізраілі, які быў праведзены ў ліпені-жніўні 2003 года. Пасля яго адбыліся школьныя і агульныя Кубкі ў розных гарадах Расіі: Махачкале, Саратаве, Новасібірску, Кіраве, Санкт-Пецярбургу і шматлікіх іншых, а таксама ў Мінску, Львове (Украіна) і Мэнла-Парку (Каліфорнія, ЗША). У лютым 2006 і сакавіку 2007 гг. маскоўскі Інстытут гуманітарнай адукацыі (ІГУМА) правадзіў спаборніцтва для абітурыентаў з галоўным прызам — паступленнем і бясплатным навучэннем. Тады ж Яндэксам быў праведзены школьны камандны Кубак. А ў снежні 2006 года ў Нарвегіі адбыўся першы нерускамоўны Кубак па пошуку — Norgesmesterskap i søk. На сайце Кубку праводзяцца пошукавыя залікі, у якіх можа прыняць удзел кожны, хто жадае, у любы час. Залік складаецца з дзесяці пытанняў, якія выбіраюцца выпадкова; вынік заліка ні на што не ўплывае.

Прыклады заданняўПравіць

З першага туру:

  • Назавіце бацьку і сына, якія разам атрымалі Нобелеўскую прэмію.
  • Назавіце нумар Указу Прэзідэнта Рэспублікі Казахстан, дата якога супадае з увядзеннем Лукашэнкам у Беларусі валютнага калідору.
  • З якога дня працуе раздзел яўрэйскай музыкі на сайте Маладзёжнага клуба г. Бабруйска «Детский САД»?
  • Чым змазваюць хворыя канечнасці Stylodipus Allen G.?

З другога туру:

Пошук аб'екта:

  • Выява машыны, якая робіць шумы для індуісцкіх цырымоній.
  • Расклад працы Дзярждумы РФ 29 лістапада 2002 года.

Спісы:

  • Виссарион Белинский, Николай Чернышевский …

(і іншыя караблі адной серыі)

  • Узнагароды У. У. Пуціна

СпасылкіПравіць