Купала (фільм)

беларускі мастацкі фільм

«Купа́ла» — беларускі мастацкі фільм пра жыццё і творчасць беларускага класіка Янкі Купалы, зняты на кінастудыі «Беларусьфільм» пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Публічна паказаны толькі адзін раз на маскоўскім кінафестывалі ў 2020 годзе, пасля чаго не дэманстраваўся з палітычных прычын.

КупалаM:
Купала
Постар фільма
Жанр біяграфічны фільм, гістарычны фільм і драматычны фільм
Рэжысёр
У галоўных
ролях
Кінакампанія Беларусьфільм
Працягласць 150 хв.
Бюджэт 1 500 000 $[1]
Краіна
Мова беларуская
Год 2020
IMDb ID 13499372

Сюжэт правіць

Гістарычная драма паказвае жыццяпіс народнага паэта Беларусі Янкі Купалы. У карціне раскрываюцца асноўныя вехі жыццёвага і творчага шляху паэта, якія супалі з найбольш трагічнымі падзеямі XX стагоддзя.

Акцёры правіць

Акцёр Роля
Мікалай Шастак Янка Купала Янка Купала
Вераніка Пляшкевіч Паўліна Мядзёлка Паўліна Мядзёлка
Алена Гіранок Уладзіслава Станкевіч Уладзіслава Станкевіч
Ганна Палупанава маці
Аляксандр Абрамовіч бацька
Ігар Дзянісаў
Уладзімір Карачэўскі афіцэр

Здымачная група правіць

  • рэжысёр — Уладзімір Янкоўскі
  • аператар — Ілля Пугачоў
  • сцэнарысты — Аляксандра Барысава, Алена Калюнова
  • мастак-пастаноўшчык — Наталля Наваенка
  • падбор акцёраў — Інга Муратава
  • мастак па касцюмах — Алёна Ігруша
  • мастак па грыму — Таццяна Баркун

Стварэнне і пракат правіць

Здымкі адбываліся цягам 2018—2019 гадоў і праходзілі ў Беларусі, Расіі, Літве. Працоўнымі назвамі былі «Янка Купала», «Пакуль будзе неба». У канцы верасня 2019 года фільм быў змантаваны. Над фільмам працавалі расійскія і беларускія аператары. Музыка да фільма была запісана сімфанічным аркестрам. Праца грымёраў выканана паводле тэхналогіі, якая выкарыстоўвалася ў Маскве на здымках фільма «Высоцкі. Дзякуй, што жывы[ru]». Трэйлер фільма быў зроблены на англійскай, беларускай, рускай, і кітайскай мовах. Афіша распрацоўвалася сумесна з беларускім мастаком і дызайнерам Уладзімірам Цэслерам.

Стваральнікі не планавалі адразу пускаць стужку ў шырокі пракат: у дзень прэм’еры фільм прадставілі толькі журналістам і кінематаграфічнай грамадскасці. Фільму рыхтавалі шырокі ўдзел у фестывалях, а ў 2020 годзе кінастужку планавалі пусціць у шырокі пракат. Таксама планаваўся паказ стужкі ў фармаце 4-серыйнага тэлевізійнага фільма.

7 верасня 2020 года фільм з’явіўся ў адкрытым доступе ў інтэрнэце ў адным з тэлеграм-каналаў, гэта не канчатковая змантаваная версія, у якой адсутнічаюць некаторыя спецэфекты. Генеральны дырэктар «Беларусьфільма» Уладзімір Карачэўскі заявіў, што гэта пірацкая версія фільма і паабяцаў, што з’яўленню дадзенай чарнавой версіі фільма ў сетцы будзе дадзена прававая ацэнка[2].

Прэм’ерны паказ стужкі прайшоў 14 лістапада 2020 года на пляцоўцы міжнароднага фестывалю кіно «Маскоўская прэм’ера». Публіцы карціну прадставілі рэжысёр Уладзімір Янкоўскі і члены здымачнай групы.[3] Праз паўгода фільм мусіў дэманстравацца на Еўразійскім кінафестывалі ў Вялікабрытаніі. Напярэдадні паказу яго паглядзела некалькі сяброў журы, але за 2 дні да прэм’еры «Беларусьфільм» адклікаў стужку з фестывалю. Пасля гэтага фільм не дэманстраваўся на фестывалі і не быў пушчаны ў беларускі пракат. Эксперты лічаць, што гэта звязана з пачаткам палітычнага крызісу ў Беларусі пасля выбараў 2020 года і нацыянальнай скіраванасцю фільма, якая супярэчыць прарасійскім ідэям рэжыму Лукашэнкі[4].

Крытыка правіць

11 жніўня 2021 года палітык і кандыдат мастацтвазнаўства Зянон Пазняк абнародаваў водгук на фільм, у якім зазначыў: «Гэта адзіны твор, зроблены на кінастудыі „Беларусьфільм“, дзе адлюстраваны праўдзівы беларускі дух, культура, вобразы і дачыненні між людзьмі».[5]

Зноскі

  1. https://budzma.by/news/kupala-10-pytanniau.html Праверана 28 мая 2021.
  2. "Фильм "Купала" слили в сеть, посмотреть его можно в Telegram". Интерфакс-Запад. 07.09.2020 11:31. Архівавана з арыгінала 12 кастрычніка 2020. Праверана 2020-10-12. {{cite news}}: Невядомы параметр |deadurl= ігнараваны (прапануецца |url-status=) (даведка); Праверце значэнне даты ў: |date= (даведка); Шаблон цытавання мае пусты невядомы параметр: |coauthors= (даведка) Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 12 кастрычніка 2020. Праверана 12 кастрычніка 2020.Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 12 кастрычніка 2020. Праверана 12 кастрычніка 2020.
  3. "«Нічога скандальнага мы не ўбачылі», — сусветную прэм'еру «Купалы» ладзяць у Маскве". Наша Ніва. 29.10.2020 / 21:08. Праверана 2020-11-02. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |date= (даведка); Шаблон цытавання мае пусты невядомы параметр: |coauthors= (даведка)
  4. Больш «Купалу» не бачылі: хто робіць выгляд, што топ-праекта Беларусьфільма няма. euroradio.fm (21 кастрычніка 2022).
  5. Зянон Пазьняк (11 жніўня 2021). "Сьветлы Купала". «Беларуская салідарнасьць». Праверана 15 жніўня 2021.

Спасылкі правіць