Купяціцкі крыж-энкалпіён

Купяціцкі крыж-энкалпіён, або Купяціцкі абраз Маці Божай — бронзавы крыж-энкалпіён з в. Купяцічы каля Пінска. Крыж шанаваўся як цудатворны абраз Маці Божай[1]. Для яго была зроблена дарагая сярэбраная аправа. Абраз захоўваўся ў спецыяна пабудаванай царкве. У 1636 г. манахі Купяціцкага манастыра перасяліліся ў Кіеў і перанеслі з сабой энкалпіён, які быў змешчаны ў Сафійскім саборы.

Створка крыжа–энкалпіёна. Маці Божая Купяціцкая

Апісанне правіць

Купяціцкі энкалпіён тыпалагічна адпавядае мадэлі, якая з'яўляецца найбольш характэрнай для кіеўскай металапластыкі XI-пач. XII ст.[2] Яе выявы рэльефныя. На адной створцы змешчана распяцце з пагруднымі выявамі святых, на другой — Маці Божай з дзіцем, а ў медальёнах — бюсты мучанікаў.

Зноскі

  1. Купятицкая икона Богородицы в связи с древнерусскими энколпионами
  2. Седова. Ювелирные изделия древнего Новгорода

Літаратура правіць

  • Гісторыя беларускага мастацтва: У 6 т. Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст. ; [рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал.рэд.) [і інш.] ; рэд. тома С. В. Марцэлеў, Л. М. Дробаў ; АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. — Мінск : Навука і тэхніка, 1987. — 303 с. : іл.