Кутора мала́я (Neomys anomalus) — млекакормячая жывёла сямейства землярыйкавых.

Кутора малая
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Neomys anomalus Cabrera, 1907

Арэал

выява


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  633775
NCBI  52814
EOL  1178935

Апісанне правіць

Даўжыня цела 6—8 см, хваста каля 5 см, маса 9—14 г. Па ступнях і пальцах задніх лап плавальная аблямоўка з цвёрдых валаскоў. Доўгія валаскі знізу хваста ўтвараюць кіль. Ад куторы вадзяной адрозніваецца менш развітай плавальнай аблямоўкай і меншым кілем. Поўсць кароткая, густая, аксаміцістая, на спіне цёмная з бурым адценнем, брушка светлае.

Пашырэнне правіць

Пашырана ў Еўропе і Малой Азіі; трапляецца ў Малдове, Крыме, Украіне. На тэрыторыі Беларусі рэдкая, адзначана ў паўднёвых раёнах на палях, у лесе, рачных далінах, зрэдку ў садах і розных пабудовах.

Асаблівасці біялогіі правіць

Актыўная ўвесь год. Корміцца чарвямі, малюскамі, ікрой, маляўкамі рыб і інш. Біялогія вывучана недастаткова.

Літаратура правіць