Куэста
(Пасля перасылкі з Куэсты)
Куэ́сты (ад ісп.: cuesta — адхон, схіл гары) — асіметрычныя грады і ўступы ў рэльефе, часам горныя хрыбты, утвораныя ў выніку размыву і дэнудацыі монаклінальна залягаючых горных парод, складзеных з пластоў рознай трываласці. Спусцісты схіл супадае з нахілам пластоў, стромкі абрываецца ў бок іх падзення.
Часам куэсты размяшчаюцца ў некалькі паралельных радоў, утвараюць куэставы тып рэльефу, які трапляецца на паўночных схілах Вялікага Каўказа (Скалісты хрыбет), у Сярэдняй Азіі, Крымскіх гарах і інш. месцах.
Літаратура
правіць- Куэсты. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Куэста
- Куэста (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі