Кэтрын Выннік (англ.: Katheryn Winnick, укр.: Катерина Анна Винницька; нар. 17 снежня 1977, Этобіка, Антарыё, Канада) — канадская актрыса, найбольш вядомая па ролі Лагерты ў канадскім серыяле «Вікінгі» і па амерыканскім серыяле «Бязмежнае неба».

Кэтрын Выннік
англ.: Katheryn Winnick
Дата нараджэння 17 снежня 1977(1977-12-17) (46 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Адукацыя
Прафесія актрыса, майстар баявых мастацтваў
IMDb ID 0935395
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Кэтрын Выннік — украінскага паходжання, да васьмі гадоў размаўляла толькі на украінскай мове. Бацькі — Раман Вынніцкі і Леся Вынніцкая (функцыянер Кангрэса ўкраінцаў Канады у Таронта)[2]. Продкі Кэтрын — родам з Галіцыі, у 1940-х гадах яны беглі ад савецкіх уладаў, маці і бацька Кэтрын нарадзіліся ў нацысцкай Германіі, а затым сям’я эмігравала ў Канаду[2]. Дзядуля Кэтрын, Уладзімір Вынніцкі, быў сечавым стральцом, пасля вайны стаў арганізатарам ветэранскай арганізацыі сечавых стральцоў[2]. У Кэтрын ёсць два браты — Маркіян і Адам, сястра Дар’я, усе яны нарадзіліся ў Канадзе[2].

Кэтрын з 6 да 17 гадоў была членам украінскай скаўцкай арганізацыі «Пласт», вучылася ва ўкраінскай школе ў Таронта, правінцыя Антарыа, а таксама наведвала Украінскую каталіцкую царкву[2]. Пасля «Пласта» яна пачала сур’ёзна займацца тэквандо[3][2]. «Я хацела біцца з хлопчыкамі», — адзначыла яна[2]. Яна сярэбраны прызёр чэмпіянату Канады па тэквандо. Мае чорны пояс 3 дан па тэквандо, 2 дан па каратэ. З’яўляецца ліцэнзаванай целаахоўніцай[2].

Выннік скончыла Ёркскі ўніверсітэт у Таронта[4].

Акцёрскі дэбют Кэтрын адбыўся ў 1999 годзе. Яна вучылася акцёрскаму майстэрству ў студыі Уільяма Эспера ў Нью-Ёрку. Здымалася ў многіх фільмах вытворчасці студыі Paramount Pictures. Яе можна ўбачыць у такіх культавых меладрамах, як «50 першых пацалункаў» і «Каханне з паведамленнем». У 2010 годзе Кэтрын сыграла ў камедыі «Кілер» рэжысёр Роберта Лукеціча.

 
Кэтрын Выннік на San Diego Comic-Con International у 2017 годзе.

Выннік грала галоўныя ролі ў некалькіх тэлевізійных шоу, у тым ліку «Доктар Хаўс», «Закон і парадак» і «Думаць як злачынец». З 2013 па 2020 год яна грала ролю жонкі ярла Рагнара Лодброка Лагерты ў вядомым серыяле «Вікінгі»[5][6].

У 2015 годзе, каментуючы становішча спраў на Украіне, Выннік выступіла са словамі падтрымкі ў адрас краіны[2].

У 2017 годзе актрыса выканала ролю маці Джэйка ў фэнтэзійным вестэрне Мікалая Арселя «Цёмная вежа», які створаны па матывах аднайменнага цыклу раманаў Стывена Кінга. Акрамя таго, у тым жа годзе Выннік агучыла Мары Фішэр у відэагульні Call of Duty: WWII[7]. У 2019 годзе яна была абраная членам журы Канскага кінафестывалю[4].

У лютым 2020 года было абвешчана, што Выннік сыграе галоўную ролю Джэні Хойт у крымінальным драматычным серыяле ABC «Бязмежнае неба»[8].

У 2021 годзе Кэтрын выканала галоўную ролю ў фільме «Заступнік»[9], у якім яе партнёрам стаў Ліам Нісан.

Грамадская пазіцыя

правіць

Падчас расійскага ўварвання на Украіну, актыўна падтрымлівала Украіну на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Instagram, у прыватнасці, 24 лютага Кэтрын Выннік напісала: «Мы мірная краіна. Мы не заслугоўваем гэтай вайны»[10]. Наступныя дні актрыса дадавала і іншыя інфармацыйныя паведамленні: заклік паглядзець фільм «Зіма ў агні», прамовы Прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага і відэа бамбардзіровак украінскіх гарадоў[11].

У сакавіку 2022 года Выннік разам са сваёй мамай стварылі дабрачынны фонд Winnick Fondation для збору сродкаў на патрэбы Украіны[12].

У лістападзе 2022 года МЗС РФ абвясціў аб унясенні Выннік у «чорны спіс», ёй забаронены ўезд у Расію[13].

Крыніцы

правіць
  1. Former StudentsWilliam Esper Studio. Праверана 5 лютага 2017.
  2. а б в г д е ё ж з Katheryn Winnick profiled on Plast Ukrainian Scouting Organization’s website (англ.). The Ukrainian Weekly (26 чэрвеня 2015). Архівавана з першакрыніцы 1 студзеня 2019. Праверана 9 ліпеня 2020.
  3. Abigail Gillibrand. Vikings star Katheryn Winnick warns fans after being asked to do topless martial arts shoot (англ.). Metro (2 мая 2019). Архівавана з першакрыніцы 11 ліпеня 2020. Праверана 9 ліпеня 2020.
  4. а б IMDB. Архівавана з першакрыніцы 30 снежня 2020. Праверана 24 снежня 2020.
  5. Justin Kroll. Fimmel, Winnick set sail on 'Vikings' (англ.). Variety (28 чэрвеня 2012). Архівавана з першакрыніцы 13 ліпеня 2020. Праверана 9 ліпеня 2020.
  6. Laura Prudom, Maureen Ryan. 'Vikings' Finale: Michael Hirst Previews The End, Plus First Look At Ragnar And Lagertha’s Dangerous Trips (англ.). HuffPost (25 красавіка 2013). Архівавана з першакрыніцы 9 ліпеня 2020. Праверана 9 ліпеня 2020.
  7. Кэтрин Уинник появится в зомби-режиме Call of Duty: WWII. Игромания (18 ліпеня 2017). Праверана 06.12.2021.
  8. Andreeva, Nellie. Katheryn Winnick To Star In David E. Kelley's PI Drama Series 'The Big Sky' On ABC. Deadline Hollywood (27 лютага 2020). Архівавана з першакрыніцы 16 лістапада 2020. Праверана February 27, 2020.
  9. Hipes, Patrick. ‘The Minuteman’: Katheryn Winnick, Juan Pablo Raba Join Liam Neeson Action Thriller. Deadline Hollywood (3 верасня 2019). Архівавана з першакрыніцы 13 лістапада 2020. Праверана 14 лістапада 2020.
  10. Вхід • Instagram. www.instagram.com. Архівавана з першакрыніцы 18 сакавіка 2022. Праверана 18 сакавіка 2022.
  11. "Я за Украину": актриса Кэтрин Винник отреагировала на вторжение РФ (руск.). ТСН.ua (26 лютага 2022). Архівавана з першакрыніцы 20 сакавіка 2022. Праверана 18 сакавіка 2022.
  12. Звезда "Викингов" Кэтрин Винник создала фонд, чтобы помогать украинцам (руск.). stars.segodnya.ua. Архівавана з першакрыніцы 28 сакавіка 2022. Праверана 28 сакавіка 2022.
  13. Russia bans 100 Canadians including Atwood, Jim Carrey. The Washington Post (14 лістапада 2022). Архівавана з першакрыніцы 14 лістапада 2022. Праверана November 14, 2022.