Кібервёска
«Кібервёска» (руск.: Кибердеревня) — расійскі фантастычны камедыйны серыял. Заснаваны на вірусных відэароліках рускамоўнага YouTube-канала Birchpunk, створанага Сяргеем Васільевым у 2020 годзе[1].
Кібервёска | |
---|---|
Жанр | фантастыка і камедыя |
У галоўных ролях |
|
Краіна | |
Мова | руская |
IMDb | ID 23805348 |
Афіцыйны сайт (руск.) |
Прэм’ера адбылася 23 верасня 2023 года на платформе «Кинопоиск»[2]. З 4 снежня 2023 года серыял паказваецца на тэлеканале ТНТ. Складаецца з 10 серый па 30 хвілін. «Кібервёска» стала другім самым рэйтынгавым серыялам у анлайн-кінатэатры «Кинопоиск» у 2023 годзе (пасля «Караля і Шута»)[3]. Праект атрымаў станоўчыя водгукі ў прэсе, у тым ліку шэраг выданняў уключыў яго ў свае спісы лепшых расійскіх серыялаў года.
Сюжэт
правіцьБудучыня. 2085 год. Двое маладых інжынераў, Мікалай Кулібін і Канстанцін Барагозін, выпрабоўваюць прыладу для перасялення розуму ў іншыя целы. Прылада не працуе як трэба, але яны вырашаюць заснаваць сумесную кампанію «Іжэўск Дайнемікс» па вытворчасці робатаў.
Праходзіць некалькі дзесяцігоддзяў. Выгнаны з кампаніі Мікалай становіцца фермерам і жыве з сям’ёй на Марсе[1][4]. Канстанцін стаў мільянерам і ўзначальвае карпарацыю «Іжэўск Дайнемікс», якая ў апошні час церпіць страты. Ён вырашае пачаць распрацоўкі мінерала «недаступнасці» на Марсе, але гэтаму перашкаджае ферма яго былога партнёра. Барагозін спрабуе выжыць Кулібіна з месца здабычы. Падчас сваркі выпадкова спрацоўвае прылада перасялення розуму, і Канстанцін аказваецца ў целе робата, а ў яго целе — прымітыўны розум робата на ўзроўні маленькага дзіцяці. Не ведаючы пра гэта, супрацоўнікі «Іжэўск Дайнемікс» вязуць і цела, і прыбор. Барагозін абяцае Кулібіну пакінуць у спакоі кіберферму, калі той зможа вярнуць яму цела. Мікалай дае яму мянушку «Рабагозін».
Двое былых сяброў вымушаныя дзейнічаць разам. Спрабуючы дабрацца да цела і прыбора, яны падарожнічаюць па Сонечнай сістэме, дзе кожная планета ўяўляе сабой сатырычнае абыгрыванне расійскіх рэалій: Плутон парадыруе шахцёрскія мястэчкі, на кольцах Сатурна знаходзіцца гіганцкі рынак, Цэрэра паказана як мілітарызаванае грамадства, якое марнуе ўсе рэсурсы на велізарную ракету і прапагандуе, што толькі тут жывуць «нармальныя людзі». У ходзе прыгод Канстанцін у целе робата спачатку паводзіць сябе як эгаіст, але, бачачы прыклад Мікалая, пачынае паступова выпраўляцца і праяўляць характар у складаных сітуацыях.
У паралельнай сюжэтнай лініі нясмелы і нерашучы намеснік Барагозіна Павел спрабуе кіраваць фірмай у сітуацыі, калі яго бос ператварыўся ў ідыёта. Паўлам псіхалагічна маніпулюе яго жонка-галаграма Галя, якая падштурхоўвае яго да рашучых дзеянняў. Дзякуючы яе радам, мужчыне ўдаецца стаць кіраўніком кампаніі, пры гэтым сама Галя становіцца ўсё больш незалежнай і хоча займець сабе фізічнае цела. Яшчэ адна паралельная сюжэтная лінія распавядае пра жонку і дачок Мікалая, якія абараняюць кіберферму ад «Іжэўск Дайнемікс» і перавабліваюць на свой бок робатаў-будаўнікоў.
У фінале Мікалай і робат-Барагозін нарэшце выкрадаюць цела Канстанціна і прыбор са штаб-кватэры кампаніі, спрабуючы перасяліць яго розум назад. Аднак у апошні момант Галя зрывае іх планы і з дапамогай хітрасці сама ўсяляецца ў цела Барагозіна, захапіўшы «Іжэўск Дайнемікс».
У ролях
правіцьАкцёр | Персанаж |
---|---|
Сяргей Чыхачоў | фермер Мікалай Кулібін |
Сяргей Буруноў | голас Рабагозіна |
Рыгор Скрапкін | Канстанцін Генадзевіч Барагозін, кіраўнік «Іжэўск Дайнемікс» |
Вольга Жавакіна | Надзя, жонка Мікалая |
Маргарыта Сілаева | Людка, малодшая дачка Мікалая |
Улада Лукіна | Марынка, старэйшая дачка Мікалая |
Арцём Семакін | Павел, намеснік Барагозіна |
Алена Махава | Галя, галаграфічная жонка Паўла |
Барыс Эстрын | Алег Варфаламеевіч, кіраўнік савета дырэктараў |
Сяргей Фралоў | Макар, шахцёр-вынаходнік |
Валерыя Рэпіна | Верачка, сакратар Барагозіна |
Яфім Банчык | Іваныч, прараб |
Марыя Мікалаева | Аня, правадніца |
Рэнат Мухамбаеў | Васіль, картачны шулер |
Руслан Ягудзін | начальнік цягніка |
Кацярына Васільева і Зоя Мансурава | маці Барагозіна |
Вытворчасць
правіцьКалі выйшаў першы ролік Birchpunk, камандзе паступіла досыць вялікая колькасць прапаноў на стварэнне серыяла. Але паколькі некалькі праектаў рэжысёр Сяргей Васільеў, будучы мастаком па візуальным эфектам, распрацоўваў з Валерыем Фёдаравічам і Яўгенам Нікішавым, і ведаў іх падыход — крэатыўны, творчы, смелы — гэта заахвоціла каманду працаваць над стварэннем серыяла менавіта з імі[5]. Галоўнай складанасцю было разгортванне сцэнара з кароткаметражак да доўгага праекта на некалькі серый. У каманды не было такога досведу. Падчас работы напісана парадку 50 чарнавікоў сцэнара. У стварэнні сюжэта дапамагалі вопытныя сцэнарысты — Дзмітрый Няўзораў і Мікіта Лундзін, і прадзюсары — Валерый Фёдаравіч і Яўген Нікішоў[5].
Здымкі праходзілі ў некалькіх месцах, сярод іх: Камчатка, пасёлак Бархан, пасёлак Ключы, Камызяк, а таксама сяло Кісьва[6][7].
У снежні быў анансаваны спецыяльны пераднавагодні прыквел, які выйшаў на сэрвісе «Кинопоиск» 23 снежня 2023 года[8].
Водгукі і ацэнкі
правіцьКінажурналіст Максім Яршоў адзначыў выдатную кампутарную графіку[9]. Кінакрытык Алена Зархіна, праглядзеўшы першыя два эпізоды, дала станоўчую ацэнку серыялу, але напісала, што «судзіць аб праекце ў цэлым па двух прадстаўленым серыям складана, але здаецца, што састыкоўка арыгінальнага аўтарскай задумы і цікавасці гледачоў прайшла паспяхова»[10]. На думку кінааглядальніка Алены Фаміной, у серыяла «ёсць усе шанцы ўзляцець на крылах постмадэрну і панесціся ў край народнага кіно»[11].
У сваю чаргу Сяргей Яфімаў у рэцэнзіі «Камсамольскай праўдзе» крытыкуе серыял за сцэнарную пошласць і робіць выснову: «вульгарнае месіва, якое нічога не кажа чалавеку пра чалавека — гэта значыць гледачу пра яго самога»[12].
У аглядзе для выдання «Фонтанка» Мацвей Пірагоў параўнаў «Кібервёску» па духу і атмасферы з серыялам «Унутры Лапенка»[13].
На думку крытыка Міхаіла Кабо, вобразы ў серыяле адсылаюць да фільмаў «Каханне і галубы», «Белае сонца пустыні» і «Кін-дза-дза!»[1]. Таксама абыгрываецца ідэя касмічнага ліфта. Прысутнічаюць алюзіі на раман «Дзюна»[14].
Па выніках года многія расійскія выданні ўключылі «Кібервёску» ў свае спісы лепшых серыялаў 2023 года (расійскіх або ў цэлым), у тым ліку «Афиша»[15], «Канобу»[16], «Кино-театр.ру»[17], РБК[18] і часопіс «Тинькофф»[19]. Часопіс «Мир фантастики» назваў праект лепшым серыялам года[20].
Літаратура
правіць- Горшунова А.С. Виртуальные миры канала Birchpunk глазами зрителей(руск.) // Актуальные проблемы лингвистики и литературоведения. Сборник материалов Международной научной конференции, посвященной памяти профессора Л.А. Араевой : статья в сборнике трудов конференции. — Москва: Государственный институт русского языка имени А. С. Пушкина, 2022. — ISBN 978-5-98269-279-5.
Заўвагі
правіць- ↑ а б в Михаил Кабо. На Кинопоиске вышла «Кибердеревня» — сериал, выросший из мема . Meduza (26 верасня 2023).
- ↑ Арина Федорова. "Кибердеревня" стала самой популярной комедией года на Кинопоиске (руск.). Российская газета. Российская газета (27 лістапада 2023). Праверана 28 лістапада 2023.
- ↑ [1]
- ↑ Анна Нехаева. Ферма на Марсе: как в сериале «Кибердеревня» удачно соединились роботы и ностальгия . Forbes.
- ↑ а б Алина Циопа. Создатель «Кибердеревни»: «Я за то, чтобы фантастика двигала человечество и науку вперед» (руск.). fontanka.ru. Фонтанка.ру (20 верасня 2023). Праверана 2 кастрычніка 2023.
- ↑ Где снимали Кибердеревня, 2023 . wherefilmed.org. Праверана 16 кастрычніка 2023.
- ↑ Актерская Курилка (26.10.2023).
- ↑ К сериалу «Кибердеревня» выйдет специальный новогодний приквел — Игромания (руск.). Igromania.ru. Праверана 18 снежня 2023.
- ↑ Максим Ершов. Film.ru-Рецензия на сериал Кибердеревня (руск.). Film.ru. Фильм.ру (23 верасня 2023). Праверана 27 верасня 2023.
- ↑ Елена Зархина. «Кибердеревня»: Рецензия Киноафиши (руск.). kinoafisha.info (19 верасня 2023). Праверана 27 верасня 2023.
- ↑ Елена Фомина. «Кибердеревня»: смотреть или нет сериал про марсианского фермера (руск.). РБК (26 верасня 2023). Праверана 27 верасня 2023.
- ↑ Сергей Ефимов. И на Марсе будут фермеры цвести: русское будущее в сериале «Кибердеревня» (руск.). Комсомольская правда (26 верасня 2023). Праверана 27 верасня 2023.
- ↑ Каким вышел у «Кинопоиска» сериал «Кибердеревня» по проекту birchpunk на YouTube — дата премьеры, отзыв, кого цитирует - 19 сентября 2023 - Фонтанка.Ру
- ↑ Елена Кушнир. Марсианская пустыня в Астраханской области: создатель проекта Birchpunk Сергей Васильев — о сериале «Кибердеревня» и России будущего . Нож (22 верасня 2023).
- ↑ https://daily.afisha.ru/cinema/26578-15-luchshih-rossiyskih-serialov-2023-goda/
- ↑ Лучшие российские сериалы 2023 года: топ вышедших новинок с высоким рейтингом | Канобу (руск.). Kanobu.ru. Праверана 7 студзеня 2024.
- ↑ Лучшие российские сериалы 2023 года. Выбор критиков . Кино-Театр.Ру (25 снежня 2023). Праверана 7 студзеня 2024.
- ↑ 20 лучших российских сериалов 2023 года. Самые громкие премьеры . РБК Life. Праверана 7 студзеня 2024.
- ↑ Лучшие сериалы 2023 года (руск.). Тинькофф Журнал (29 снежня 2023). Праверана 7 студзеня 2024.
- ↑ Лучшие сериалы 2023 года: фантастика, фэнтези и супергерои (и лучшие российские сериалы тоже здесь!) | Сериалы | Мир фантастики и фэнтези (руск.). Мир фантастики и фэнтези | Мир фантастики, фэнтези, фильмов и geek-культуры (4 студзеня 2024). Праверана 7 студзеня 2024.
Спасылкі
правіць- Карина Назарова. Сергей Чихачёв интервью: разговор о «Кибердеревне» и компьютерных играх (руск.). Канобу (26 верасня 2023). Праверана 27 верасня 2023.
- Анна Нехаева. Ферма на Марсе: как в сериале «Кибердеревня» удачно соединились роботы и ностальгия (руск.). forbes.ru. Forbes (25 верасня 2023). Праверана 28 верасня 2023.
- Елена Колесова. «Это ирония». Режиссер «Кибердеревни» — о схожести проекта с реальностью. (руск.). RBC Life. РБК (22 верасня 2023). Праверана 28 верасня 2023.
- Матвей Пирогов. «Юпитерский централ — ветер солнечный. Каким получился сериал по хиту YouTube «Кибердеревня» (руск.). Фонтанка.ру (19 верасня 2023).
- КИБЕРДЕРЕВНЯ от Youtube до Кинопоиска • Актеры Сергей Чихачев,Валерия Репина и реж. Сергей Васильев (руск.). youtube.com. Актерская Курилка (26 кастрычніка 2023). Праверана 29 кастрычніка 2023.