Кін-дза-дза!
«Кін-дза-дза!» — двухсерыйны камедыйны мастацкі фільм у жанры антыўтопіі, зняты на кінастудыі «Масфільм» рэжысёрам Г. М. Данелія. Фільм выйшаў на экран 1 снежня 1986 года. Пракат (1987, 14-е месца) — 15,7 мільёнаў гледачоў.
Кін-дза-дза! | |
---|---|
| |
Жанр | гумарыстычная фантастыка[d], кінакамедыя[3], антыўтапічны фільм[d], прыгодніцкі фільм, навукова-фантастычны фільм[d], трагікамедыя і кінафантастыка |
Рэжысёр | |
Прадзюсар | |
Сцэнарыст | |
У галоўных ролях |
|
Аператар | |
Кампазітар | |
Кінакампанія | Масфільм |
Працягласць | 127 хв. |
Краіна | |
Мова | руская і грузінская мова |
Год | 1986, 10 верасня 2020[1] і 1 снежня 1986[2] |
Наступны фільм | Ку! Кін-дза-дза[d] |
IMDb | ID 0091341 |
Узнагароды
правіцьПрызы
правіць- 1987 — Міжнародны кінафестываль у Рыа-дэ-Жанэйра («Rio Cine Festival»), спецыяльны прыз журы «За выяўленчую канцэпцыю». Прысуджаны Г. Данелія;
- 1987 — Прэмія «Ніка» у намінацыі «Лепшая музыка да фільма». Прысуджана Г. Канчэлі;
- 1987 — Прэмія «Ніка» у намінацыі «Лепшая праца гукааператара». Прысуджана А. Паповай;
- 1988 — Міжнародны фестываль кінафантастыкі ў Порту («Fantasporto»), спецыяльны прыз міжнароднага журы. Прысуджаны Г. Данелія;
- 2002 — Прэмія «Вандроўнік» у намінацыі «Легенда фантастычнага кінематографа». Прысуджана Г. Данелія.
Намінацыі
правіць- 1988 — Міжнародны фестываль кінафантастыкі ў Порту («Fantasporto»). «Кін-дза-дза!» намінавалася на прэмію «Лепшы фільм», аднак прыз у гэтай намінацыі быў прысуджаны фільму «Кітайская гісторыя зданяў» (A Chinese Ghost Story) (рэжысёр Чэн Сяадун, Ганконг).
Акцёры і ролі
правіць- Станіслаў Любшын — Уладзімір Мікалаевіч Машкоў (Прараб)
- Леван Габрыядзэ — Гедэван Аляксандравіч Алексідзэ (Скрыпач)
- Яўген Паўлавіч Лявонаў — Уэф
- Юрый Васілевіч Якаўлеў — Бі
- Анатоль Сярэнка — басаногі іншапланецянін-падарожнік (агучыў Ігар Ясуловіч)
- Галіна Іванаўна Юркова-Данелія — жонка Машкова
Чатлана-пацакскі слоўнік
правіцьНа пачатку другой серыі фільму паказаны кароткі Чатлана-Пацакскі слоўнік.
Чатлана-пацакская — родная мова карэнных жыхароў планет Плюк і Хануд, якія завуць сябе чатланамі і пацакамі. Асаблівасць мовы палягае ў тым, што практычна ўсе паняцці (за рэдкім выключэннем) выказваюцца адным словам — «ку». Такі маленькі слоўнік мовы абумоўлены тым, што жыхары Плюка і Хануда валодаюць тэлепатыяй.
Даволі часта ўжываецца слова «кю», якое з’яўляецца дапушчальнай у грамадстве Плюка лаянкай, і выклічнік «ы», ужывальнае ў якасці эмацыйнага выказвання.
Этымалогія слоў
правіцьАўтарамі мовы з’яўляюцца Георгій Данелія і Рэзо Габрыядзэ, якія напісалі сцэнарый да фільма «Кін-дза-дза!». Аб паходжанні некаторых слоў гэтай выдуманай мовы распаведана Георгіям Данелія ў разнастайных інтэрв’ю, а таксама ў аўтабіяграфічных кнігах. Аб паходжанні астатніх слоў маюцца толькі здагадкі.
У сувязі з тым, што шматлікія словы чатланскай мовы нясуць у сабе схаваны сэнс, фільм «Кін-дза-дза!» амаль не быў забаронены, бо цэнзары ўгледзілі ў слове «ку» ініцыялы генеральнага секрэтара ЦК КПСС К. У. Чарненка. Аднак, згодна з Данэлія, такога сэнсу слова «ку» не несла, бо сцэнарый пісаўся за шмат лет да таго, як Чарненка прыйшоў да ўлады.
Колерная дыферэнцыяцыя штаноў
правіцьКолерная дыферэнцыяцыя штаноў — сістэма, дазваляючая жыхарам планеты Плюк дэманстраваць іх сацыяльны статус. Палягае ў нашэнні штаноў рознага колеру.
У сістэме існуюць штаны наступных колераў:
- Блакітныя штаны
- Малінавыя штаны
- Жоўтыя штаны
- Бэзавыя штаны
- Зялёныя штаны
Эцых
правіцьЭцых (ад груз. ціхэ (ციხე) — турма, крэпасць) — выдуманая выпраўленчая ўстанова і від пакарання на Плюку.
Як від пакарання эцых уяўляе сабой металічную скрыню на колах з вечкай. Арыштант змяшчаецца ўнутр эцыха, часам на працяглы тэрмін (да пажыццёвага).
Эцыхам таксама завуць турму-склад, дзе захоўваецца шмат скрыняў-эцыхаў з вязнямі ўнутры.
Ёсць две разнастацнасці эцыха як меры пакарання: «эцых з цвікамі» і «эцых без цвікоў».
У некаторых выпадках магчыма замена эцыха на грашовы штраф. Іншай альтэрнатывай эцыху з’яўляецца транклюкацыя (смяротнае пакаранне).
Пажыццёвы эцых з цвікамі належыць за кантрабандны КЦ, а таксама тым, хто не прысеў перад спадаром ПЖ.
У сцэне вызвалення плюкан з Эцыха Гедэван жадаў прыхапіць з сабой адзін з скрыняў, у якім у той момант знаходзіўся чатланін Кыр.
У некалькіх эпізодах Бі і Уэф адмовіліся ўцякаць з Эцыха з зямлянамі, якія іх вызвалілі, бо іх непазбежна спаймалі б і вярнулі на месца. На ўцёкі іх натхніла ў першым выпадку навіна аб наяўнай гравіцапе, у другім — хуткае з’яўленне машынкі перасоўвання.
Зноскі
- ↑ film-dienst — 1947. — ISSN 0720-0781 Праверана 19 верасня 2020.
- ↑ Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 28 жніўня 2022.
- ↑ а б http://www.imdb.com/title/tt0091341/ Праверана 13 красавіка 2016.
- ↑ а б http://www.imdb.com/title/tt0091341/fullcredits Праверана 13 красавіка 2016.
- ↑ а б http://www.ofdb.de/film/51447,Kin-Dza-Dza Праверана 13 красавіка 2016.