Георгій Мікалаевіч Данелія
Георгій Мікалаевіч Данелія (груз. გიორგი დანელია, 25 жніўня 1930, Тбілісі — 4 красавіка 2019, Масква) — грузінскі і расійскі акцёр, кінарэжысёр і сцэнарыст. Народны артыст СССР (1989). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1978), Дзяржаўнай прэміі РСФСР імя братоў Васільевых (1981), Дзяржаўнай прэміі Расіі (1996). Творчасці рэжысёра ўласцівыя мяккі гумар, лірызм, паэтычнасць.
Георгій Данелія | |
---|---|
გიორგი დანელია | |
Імя пры нараджэнні | Георгій Мікалаевіч Данелія |
Дата нараджэння | 25 жніўня 1930[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 4 красавіка 2019 |
Месца смерці | Масква |
Месца пахавання | |
Грамадзянства |
СССР Расія |
Маці | Мэры Анджапарыдзэ[d] |
Жонка | Любоў Сяргееўна Сакалова |
Адукацыя | |
Месца працы | |
Прафесія | кінарэжысёр, сцэнарыст, акцёр, публіцыст, выкладчык |
Кар’ера | 1958 — 2019 |
Кірунак | кінакамедыя і трагікамедыя |
Прэміі | |
Узнагароды | |
IMDb | 0199381 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьУ 1955 годзе скончыў Маскоўскі архітэктурны інстытут, у 1954—1955 гадах працаваў архітэктарам у Інстытуце праектавання гарадоў. Цікавіўся кіно, здымаўся ў масоўках і ў 1956 годзе паступіў на Вышэйшыя рэжысёрскія курсы (майстэрня Міхаіла Калатозава), якія скончыў у 1959 годзе.
З 1959 года — рэжысёр-пастаноўшчык «Масфільма». У 1965—1969 гадах — мастацкі кіраўнік «Эксперыментальнага творчага аб’яднання» пры «Масфільме», у 1975—1987 — мастацкі кіраўнік «Эксперыментальнага аб’яднання камедыйных і музычных фільмаў». З 1987 года — прэзідэнт і мастацкі кіраўнік кінастудыі «Рытм» кінаканцэрна «Масфільм».
Творчасць
правіцьДэбютаваў фільмам «Сярожа» (1960, разам з І. Таланкіным). Здымае псіхалагічныя драмы («Шлях да прычала», 1962), лірычныя («Я крочу па Маскве», 1964; «Міміно», 1970), сатырычныя («Трыццаць тры», 1966), фантастычныя камедыі («Кін-дза-дза!», 1987) і трагікамедыі («Не бядуй», 1969; «Афоня», 1975; «Асенні марафон», 1979; «Слёзы капалі», 1983; «Пашпарт», 1990), для якіх характэрны ўвага да сацыяльнай прыроды з’яў і ўчынкаў, спачувальная інтанацыя ў адносінах да герояў.
Бібліяграфія
правіць- Георгий Данелия. Безбилетный пассажир. — М.: Эксмо, 2016. — 480 с. — ISBN 978-5-699-79183-5. Архівавана 19 снежня 2017.
- Георгий Данелия. Тостуемый пьет до дна. — М.: Эксмо, 2015. — 416 с. — ISBN 978-5-699-79204-7.
- Георгий Данелия. Кот ушел, а улыбка осталась. — М.: Эксмо, 2016. — 416 с. — ISBN 978-5-699-78929-0.(недаступная спасылка)
Сям’я
правіцьЖонка — Галіна Іванаўна Юркова-Данелія.
Зноскі
- ↑ Данелия Георгий Николаевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- ↑ Данелия Георгий Николаевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
Спасылкі
правіць- Георгій Данелія на сайце «Internet Movie Database» (англ.)