«Асенні марафон»[1] — савецкі фільм 1979 года Георгія Данеліі паводле сцэнарыя, напісанага Аляксандрам Валодзіным на аснове сваёй п’есы «Гароднае жыццё прайдзісвета». Сумная філасофская камедыя пра чалавека, які спрабуе весці падвойнае жыццё і тым самым заганяе сябе ў кут. Выйшаў на экраны ў студзені 1980 года.

Асенні марафонM:
Жанр драматычны фільм, кінакамедыя і трагікамедыя
Рэжысёр
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Аператар
Кампазітар
Кінакампанія Масфільм
Працягласць 89 хв.
Краіна
Мова руская
Год 1979
IMDb ID 0079679

У 1981 годзе быў удастоены Дзяржаўнай прэміі Беларускай ССР імя братоў Васільевых.

Сюжэт правіць

Ленінград. Андрэй Бузыкін — мужчына сярэдніх гадоў, дасведчаны перакладчык, які супрацоўнічае з выдавецтвам, выкладчык Ленінградскага ўніверсітэта. У асабістым жыцці ён разрываецца паміж жонкай Нінай і маладой палюбоўніцай Алай. Ала любіць яго і хоча, каб ён завёў з ёй дзіця. Немаладая жонка занурылася ў побыт і сямейныя праблемы. Аднак Андрэй не лічыць магчымым змяніць сваё жыццё і працягвае жыць з жонкай, адначасова сустракаючыся з палюбоўніцай, пры гэтым спрабуе падтрымліваць бачнасць нармальных сямейных адносін недарэчнымі тлумачэннямі.

Нерашучасць Бузыкіна, яго няздольнасць сказаць «не» праяўляюцца і ў яго адносінах з калегамі. Напрыклад, па патрабаванні свайго госця, дацкага прафесара Хансена, Андрэй, насуперак жаданню, здзяйсняе ў кампаніі з ім прабежку па раніцах. На працы бяздарная аднакурсніца Варвара бессаромна эксплуатуе талент Бузыкіна і да таго ж умешваецца ў яго асабістае жыццё. Суседу, слесару Харытонаву, Бузыкін, нягледзячы на загружанасць працай, не можа адмовіць, калі той прымушае яго і Хансена паўдзельнічаць у сумеснай папойцы, а потым бярэ абодвух сабутэльнікаў у лес па грыбы. Спазніўшыся прадставіць працу ў тэрмін Андрэй губляе пазіцыі ў выдавецтве і ўніверсітэце. Надакучыла нерашучасць Андрэя і Але, і яна спрабуе парваць з ім.

Дарослая дачка Бузыкіных, якая жыве ўжо са сваёй сям’ёй, разам з мужам (замест хворага гідролага) ляціць у камандзіроўку на два гады на далёкі востраў Жохава (Амдэрма), нават не параіўшыся з бацькамі, што становіцца для яе маці Ніны вялікім хваляваннем. Пасля праводзін дачкі Бузыкін прызнаецца Ніне, што раман скончыўся, але ў размове ненаўмысна згадвае, што быў у выцвярэзніку пасля сумеснай бяседы з мэтай вызвалення Хансена, якога напаіў Харытонаў. Ніна прымае гэта за чарговую хлусню. Пасля ад’езду дачкі Лены і зяця Віктара, сварыцца з ім і сыходзіць з дому.

Пасля гэтага Бузыкін спрабуе будаваць адносіны з навакольнымі больш рашуча. Напрыклад, прыйшоўшы на працу, ён абсякае Варвару, затым адмаўляе студэнту-халтуршчыку, які выпрошвае ў яго залік. Калегу, якога Бузыкін лічыць інтрыганам і непрыстойным чалавекам, ён рэзка заяўляе: «А вось рукі я вам не падам!». Пазней, калі Харытонаў прыходзіць да яго распытаць пра вынікі наведвання выцвярэзніка, Бузыкін выбудоўвае размову так, што той бянтэжыцца.

Вярнуўшыся дадому і выявіўшы, што Ніна сышла, Бузыкін відавочна адчувае палёгку. Але яму тэлефануе Ала, і падчас гэтай размовы нечакана вяртаецца жонка, якая пытаецца Андрэя, ці сапраўды ў яго «там — усё»? Ён адказвае: «Запісваю — заўтра а сёмай на кафедры».

У апошняй сцэне фільма па вуліцы вечаровага мегаполіса сумесна бягуць Хансен і Бузыкін.

У ролях правіць

  • Алег Басілашвілі — Андрэй Паўлавіч Бузыкін, перакладчык
  • Наталля Гундарава — Ніна Еўлампіеўна («Эн-Е»), жонка Бузыкіна
  • Марына Няёлава — Ала Міхайлаўна Ермакова, машыністка, палюбоўніца Бузыкіна
  • Яўген Лявонаў — Васіль Ігнатавіч Харытонаў, слесар, сусед Бузыкіна
  • Норберт Кухінке — Біл Хансен, прафесар-славіст з Даніі
  • Мікалай Кручкоў — дзядзька Коля, сусед Алы па камунальнай кватэры
  • Галіна Волчак — Варвара Мікітаўна («Напярсцяначка»), калега і былая аднакурсніца Бузыкіна
  • Вольга Багданава — Лена, дачка Бузыкіных (роля агучыла Наталля Гундарава)
  • Дзмітрый Мацвееў — Віктар, зяць Бузыкіных (ролю агучыў Станіслаў Захараў)
  • Уладзімір Граматыкаў — Яўген Пташук, сябар Алы.
  • Вадзім Мядзведзеў — Шаршаўнікаў, калега Бузыкіна.
  • Мікіта Падгорны — Георгій Мікалаевіч Вярыгін, дырэктар выдавецтва
  • Уладзімір Пажыдаеў — кіроўца
  • Барыслаў Брандукоў — «абаронца» пры ДТЗ

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6). — артыкул Георгій Данелія