Кінарынхі
Кінарынхі (Kinorhyncha, ад стар.-грэч.: κινέω — рухаю і ῥύγχος — рыла) — клас беспазваночных жывёл з групы Scalidophora. Характарызуюцца гідрастатычным шкілетам, целам, пакрытым ігольчастай хітынавай кутыкулай(руск.) бел., і прысутнасцю ў сценцы цела колцавых і дыяганальных цягліц. Валодаюць вельмі маленькімі памерамі, насяляюць у глейкіх марскіх ападках. У свеце вядома каля 130 відаў, у Расіі — 30 відаў[1].
Кінарынхі | |||||||||||||||||
![]() Сегментацыя Kinorhyncha | |||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
Kinorhyncha Reinhard, 1881 | |||||||||||||||||
Атрады | |||||||||||||||||
|
БудоваПравіць
Цела відаў класу Кінарынхі білатэральна сіметрычнае, складаецца з больш чым двух клеткавых слаёў і падзелена на тканкі і органы. Эпідэрміс часткова сінцітыяльны, утварае валікі. Стрававальная сістэма скразная, на пярэднім канцы цела прысутнічае мускулістая глотка з выступаючым ротавым конусам, якія змяшчаюць ротавую паражніну. Глотка трохкутная ў папярочным перасеку (рыса, характэрная для многіх псеўдацэламічных чарвякоў). Цела звонку падзелена на 13-14 сегментаў (занітаў). Паражніна цела прадстаўлена псеўдацэлем. Выдзяляльная сістэма протанефрыдыяльнага тыпу. У адрозненне ад іншых прадстаўнікоў групы Scalidophora, протанефрыдыі Кінарынхі незалежныя ад палавой сістэмы. Нервовая сістэма складаецца з каляглоткавага нервовага кольца і вентральнага ствала, на якім у адпаведнасці з сегментацыяй цела размешчаны групы гангліянарных клетак.
ФілагеніяПравіць
Кінарынхі — вельмі малавывучаная група, мяркуецца, што філагенетычна яны больш за ўсё блізкія іншым псеўдацэламічным чарвякам (Loricifera).
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 8: Канто — Кулі. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8), ISBN 985-11-0035-8.
У іншым моўным раздзеле ёсць больш поўны артыкул Hakenrüssler(ням.) Вы можаце дапамагчы праекту, пашырыўшы бягучы артыкул з дапамогай перакладу.
|